На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Мінулы тэматычны тыдзень, прысьвечаны Грунвальдзкай бітве не прайшоў на марна і мы маем больш пашыраны артыкул па Грунвальдзкай бітве. Мяркую, што артыкул варты наданьня статусу добрага.

  • Ініцыятар: --Jauhienij 23:02, 2 жніўня 2010 (UTC)

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Прапаную і падтрымліваю --Jauhienij 23:02, 2 жніўня 2010 (UTC)
  2. Падтрымліваю як абраны MAXimKaSP 23:37, 2 жніўня 2010 (UTC)
  3. Падтрымліваю. Зьмястоўны артыкул, варты нават статусу абранага. Wizardist г 23:52, 2 жніўня 2010 (UTC)
  4. Падтрымліваю. Зьмястоўна, багата на інхвармацыю, а некаторыя разьдзелы артыкулу — нават якіх няма ў іншых мовах.--Gruszecki 15:05, 4 жніўня 2010 (UTC)
  5. Падтрымліваю. Зьмястоўна й добра напісана. Vaukalaka 13:32, 6 жніўня 2010 (UTC)
    Зьмены мяне ўзрадвалі, лічу што артыкул можа быць абраным (зьмяняю сваю падтрымку з добрага артыкула на абраны) Vaukalaka 19:34, 1 верасьня 2010 (UTC)
  6. Падтрымліваю. Артыкул дароблены ў дастатковай ступені й для абранага. Удзельнік:W 10:01, 19 жніўня 2010 (UTC)
  7. Падтрымліваю. Як па мне, дык можна было б адразу і ў абраныя, га? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 11:06, 24 жніўня 2010 (UTC)
    Згода. Тады перанясіце, калі ласка, у разьдзел галасаваньня па абраных. --Jauhienij 11:44, 24 жніўня 2010 (UTC)
    Так проста перанесьці нельга. Усе, хто наўпрост не пазначаў жаданьне надаць статус абранага, галасавалі менавіта за статус добрага. Можа яны і ня супраць статусу абранага, але прынамсі яўнага голасу не было. Можна зрабіць наступным чынам: 1. альбо большасьць з прагаласаваўшых тут жа пазначаць, што за наданьне статусу абранага; 2. альбо звычайная працэдура — даводзім гэта галасаваньне да канца і робім артыкул добрым, а потым высоўваем у абраныя і праходзім усю працэдуру ізноў.--Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 14:15, 30 жніўня 2010 (UTC)
  8. Падтрымліваю як абраны --Бычкоў Мікіта 13:34, 30 жніўня 2010 (UTC)
  9. Падтрымліваю як абраны --Казімер Ляхновіч 14:15, 30 жніўня 2010 (UTC)
  10. Падтрымліваю як абраны. —zedlik 01:30, 3 верасьня 2010 (UTC)

Дапрацоўкі

рэдагаваць
  • Няма разьдзелу пра адбіцьцё Грунвальдзкай бітвы ў культуры Летувы, Нямеччыны, Польшчы і Беларусі. Дадаць было б няблага. Wizardist г 23:44, 2 жніўня 2010 (UTC)
  • Ну то паўтару яшчэ тут. Варта перааформіць усю бібліяграфію па адным прыкладзе, для якога маем шаблён {{Кніга}} --Taravyvan Adijene 12:33, 3 жніўня 2010 (UTC)
  • Пляны бітвы варта канвэртаваць ў SVG (калі гэтага ўжо не зрабілі) і перакласьці. З буйнейшымі мапамі будзе складаней… --EugeneZelenko 13:43, 3 жніўня 2010 (UTC)
  • А як перакласьці выяву? --Jauhienij 13:39, 6 жніўня 2010 (UTC)
Калі ёсьць svg-файл, то можна скарыстацца гэтым сэрвісам, а потым загрузіць файл у Commons. --Red_Winged_Duck 13:43, 6 жніўня 2010 (UTC)
А калі няма svg-файла? --Jauhienij 10:46, 24 жніўня 2010 (UTC)
Тады трэба спачатку стварыць svg-файл з наяўнага файла або адрэдагаваць файл з дапамогай графічнага рэдактара. --Red_Winged_Duck 11:58, 24 жніўня 2010 (UTC)
ACDSee не канвэртуе ў svg --Jauhienij 12:02, 24 жніўня 2010 (UTC)
Зразумела. :) SVG - хітры (у сэнсе - вэктарны) фармат, для працы зь ім існуюць спэцыялізаваныя рэдактары. --Taravyvan Adijene 12:19, 24 жніўня 2010 (UTC)
Такія праграмёрскія рэчы, нажаль, ужо не ў маёй кампэтэнцыі :) --Jauhienij 18:30, 1 верасьня 2010 (UTC)

Я пераклаў істотны кавалак тэксту пра ўспрыманьне бітвы ў культурах розных краінаў зь нямецкай Вікіпэдыі і дадаў у разьдзел спадчыны [1]. Зьвесткі, якія ўжо былі ў разьдзеле я перанёс у адпаведныя падразьдзелы. Цяпер атрымліваецца, што ў артыкуле ёсьць успрыманьне бітвы ў Польшчы, Летуве, Нямеччыне і Расеі, але няма ўспрыманьня бітвы з боку Беларусі. Магчыма, тут варта згадаць пра сучаснае стаўленьне, матэрыялы падручнікаў, тыя ж 100 пытаньняў і адказаў, але ў мяне пакуль, на жаль, няма магчымасьці. Калі хто-небудзь здолее дапісаць сюды абзац-другі на гэтую тэму, то было б выдатна. —zedlik 01:29, 3 верасьня 2010 (UTC)

Пераклаў таксама 3 мапы пра хаду бітвы. Магчыма, таксама можна дзьве астатнія мапы, але там праблема з назвамі гарадоў. Напрыклад, як назваць горад: Дзюнабург, Даўнаўпілс, Дзьвінск? Тагачасныя назвы ці беларускія (сучасныя)? —zedlik 02:43, 3 верасьня 2010 (UTC)

Ёў, гэта крута, цхувак. --Taravyvan Adijene 04:42, 3 верасьня 2010 (UTC)

Камэнтары

рэдагаваць

Прапаную яе наогул на статус абранага, а, калі шаноўнае спадарства ня будзе супраць у добрые прапапанаваць на разгледжаньне Сьвяткаваньне 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы. Дарэчы, стацьця верагодней за ўсё будзе яшчэ дапаўняцца, бо сьвяткаваньне пройдзе яшчэ 21-га у Гальшанах, а магчыма і ў Заслаўе (яму будзе восеньню 1025г.)--Gruszecki 16:28, 6 жніўня 2010 (UTC)

Артыкул выбраны абраным. —zedlik 16:12, 11 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]