Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Бітва пры Гастынгсе
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
- Ініцыятар: DKorybut
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
За
рэдагавацьПрапаную і падтрымліваю. Ня ведаю ці мае права галасу ўдзельнік, што высунуў артыкул у кандыдаты, але я «за» й гатовы на выпраўленьне ці дапаўненьне артыкула пры неабходнасьці —DKorybut 13:27, 11 верасьня 2010 (EEST)
- Маеце нават права й супраць. --Taravyvan Adijene 10:52, 30 кастрычніка 2010 (EEST)
- Падтрымліваю --Казімер Ляхновіч 23:37, 23 кастрычніка 2010 (EEST)
- Падтрымліваю --Dimant 00:20, 30 кастрычніка 2010 (EEST)
- Падтрымліваю --Аляксей К. 21:08, 1 лютага 2011 (EET)
- Падтрымліваю --Бычкоў Мікіта 23:06, 26 лістапада 2011 (EET)
Супраць
рэдагаваць- Супраць. Не падабаецца стыль выкладаньня, невялікая колькасьць артаграфічных памылак (зрэшты, для добрага артыкулу, магчыма, гэта й ня стала б перашкодай), адсутнічае літаратура. Спасылак і крыніцаў аж занадта, але ўсе па-ангельску (што ўскладняе правяральнасьць). --Taravyvan Adijene 13:41, 21 лістапада 2010 (EET)
- Літаратуру дадаў. Не бачу ў выкладаньні нічога брыдкага. Ну а што тычыцца крыніцаў, то гэта ўжо праблема правяраючых, варта ведаць сусьветную мову. --DKorybut 23:11, 21 лістапада 2010 (EET)
- Вы не абавязаныя рэагаваць на мае заўвагі. Гэта я проста абгрунтаваў свой голас. --Taravyvan Adijene 16:21, 22 лістапада 2010 (EET)
- Добра. Але хацелася б пачуць больш разгорнутага адказу, бо «не падабаецца стыль выкладаньня» выглядае зусім не абгрунтавана. --DKorybut 21:52, 23 лістапада 2010 (EET)
- Вы не абавязаныя рэагаваць на мае заўвагі. Гэта я проста абгрунтаваў свой голас. --Taravyvan Adijene 16:21, 22 лістапада 2010 (EET)
- Літаратуру дадаў. Не бачу ў выкладаньні нічога брыдкага. Ну а што тычыцца крыніцаў, то гэта ўжо праблема правяраючых, варта ведаць сусьветную мову. --DKorybut 23:11, 21 лістапада 2010 (EET)
Дапрацоўкі
рэдагаваць- Здаецца, паводле зьместу артыкул варты статусу добрага, але ў мяне ёсьць пажаданьне датычна ягонага афармленьня: зьвярніце, калі ласка, увагу на выгляд зносак у іншых добрых артыкулах. То бок пры спасылцы на электронную крыніцу было б няблага скарыстаць Шаблён:Спасылка, на друкаваную (няхай і зьмешчаную ў Інтэрнэце) — пазначыць дзе магчыма выходныя зьвесткі (аўтара, назву, час і месца выданьня — на мове арыгіналу, вядома). Дзякуй, --Казімер Ляхновіч 14:37, 11 верасьня 2010 (EEST)
- Зроблена Зрабіў. --DKorybut 22:10, 23 кастрычніка 2010 (EEST)
- Дзякуй! Асабіста ў мяне пярэчаньняў больш няма. --Казімер Ляхновіч 23:37, 23 кастрычніка 2010 (EEST)
- Зроблена Зрабіў. --DKorybut 22:10, 23 кастрычніка 2010 (EEST)
А што наконт назвы артыкулу? Ці ня трэба перанесьці ў Бітва пры Гастынгсе?
- Падтрымліваю перанос. --Jauhienij 11:29, 30 кастрычніка 2010 (EEST)
- Зроблена Старонку перанёс. DKorybut 16:15, 30 кастрычніка 2010 (EEST)
Праверыць геаграфічныя назвы. Стэмфард Брыдж хіба не скланяецца? Брытань — гэта Брытанія ці Брэтонь? --Taravyvan Adijene 11:20, 30 кастрычніка 2010 (EEST)
- Зроблена Выправіў на Брэтонь (Брэтанія). Выпраўлена й скланеньне, зараз — бітва пры Стэмфард Брыджы. DKorybut 16:15, 30 кастрычніка 2010 (EEST)
Яшчэ ня ўпэўнены адносна Сусэксу (Сасэкс?) і Ўіліяма Мальмсбэрыйскага (Ўільям?). Але я ўвогуле меў на ўвазе, што любыя ўласныя імёны могуць пры перакладзе мець варыятыўныя формы.--Taravyvan Adijene 20:29, 30 кастрычніка 2010 (EEST)- Ну тут усё зразумела. Правільна трэба пісаць Сасэкс, бо гэтак на ангельскай мове й вымаўляецца en:Sussex. На конт Ўільяма, таксама ўсё проста. Ён быў ангельскім гісторыкам (па бацьку — нармандзец, па маці — англасаксонец), таму так трэба пакінуць. У францускіх крыніцах ён згадваецца як Гіём, але па ангельску толькі Ўільям.
- Дык і я ж пра гэта. Выправіў, але варта яшчэ раз пераверыць усе ўласныя назвы. --Taravyvan Adijene 21:56, 30 кастрычніка 2010 (EEST)
- Ну тут усё зразумела. Правільна трэба пісаць Сасэкс, бо гэтак на ангельскай мове й вымаўляецца en:Sussex. На конт Ўільяма, таксама ўсё проста. Ён быў ангельскім гісторыкам (па бацьку — нармандзец, па маці — англасаксонец), таму так трэба пакінуць. У францускіх крыніцах ён згадваецца як Гіём, але па ангельску толькі Ўільям.
Камэнтары
рэдагавацьЦі ёсьць яшчэ актуальныя заўвагі па сутнасьці артыкула або ахвотныя яго дапрацаваць? Крытэрам добрага артыкул адпавядае, зьбіраюся надаць яму гэты статус. —zedlik 01:48, 8 студзеня 2011 (EET)
- Варта пашырыць разьдзел Наступствы і стварыць разьдзел Спадчына, куды перанесьці зьвесткі з ангельскага разьдзелу. Не зусім уяўляю, як артыкул можна раскрываць «тэму ў поўным аб'ёме», калі ў іншых разьдзелах утрымліваецца больш інфармацыі па тэме. --Jauhienij 13:19, 27 лістапада 2011 (FET)
- Дадаў разьдзел «Спадчына». --Dymitr 13:01, 9 лютага 2012 (FET)
Вынік
рэдагавацьАртыкулу нададзены статус добрага. --Red_Winged_Duck 17:22, 29 лютага 2012 (FET)