Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Бортны промысел у Беларусі
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
- Ініцыятар: Vaukalaka
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
За
рэдагаваць- Прапаную і падтрымліваю. Зьяўляюся аўтарам артыкула, які доўгі час праглядаўся, абнаўляўся й дапрацоўваўся. Думаю, што можа быць намінаваны на галасаваньне.--Vaukalaka 13:49, 29 верасьня 2011 (EEST)
- Падтрымліваю. --Dzivak 22:38, 25 сьнежня 2011 (FET)
- Падтрымліваю --Vasyl` Babych (гутаркі) 23:57, 18 сакавіка 2012 (FET)
Супраць
рэдагавацьДапрацоўкі
рэдагаваць- Артыкул асьвятляе ў асноўным толькі беларускі промысел. Плюс патрэбная больш шырокая прэамбула: тры-чатыры сказы. Ну і вікіфікацыя, а дзесьці і стыль. — Wizardist г +у 17:41, 29 верасьня 2011 (EEST)
- Згодзен, праглядзеў артыкул і пабачыў процьма хібаў - выправіў артаграфію, стыль, вікіфікацыю, прэамбулу пашырыў. Але вось толькі не атрымалася знайсьці нешта падобнае ў іншых ВІКІ. Дый вось сам па сабе артыкул зьяўляецца больш дэталёвым апісаньнем таго ж Бортніцтва па мясцовым матэрыялам (спачатку была ідэя ўсё ўціснуць у адзін артыкул (Бортніцтва), аднак, тады б ён быў вельмі вялікі.:)--Vaukalaka 12:10, 30 верасьня 2011 (EEST)
- Апошні пункт Крытэраў сьведчыць, што добры артыкул мусіць мець інтэрвікі (т.б. хоць-якія артыкулы ці нават пачаткі артыкулаў у хаця б адным іншамоўным праекце). + хоць у іншых вікіпэдыях, сапраўды выглядяае, што няма артыкулаў пра бортны промысел, але ж гэта не вылучна беларуская зьява, таму варта перанесьці артыкул у Бортны промысел у Беларусі або Бортны промысел (Беларусь). Увогуле, артыкул зьмяшчае багата цікавага матэрыялу і, на маю думку, варты абраньня. --Казімер Ляхновіч 13:28, 18 сьнежня 2011 (FET)
- Вельмі добрая ідэя, перанесьці артыкул, так і зраблю. Дзякую вам за параду --Vaukalaka 21:28, 21 сьнежня 2011 (FET)
- Няма за што. Цяпер варта неяк суаднесьці назву з прэамбулай, каб было відаць што гаворка менавіта пра сучасныя і гістарычныя землі Беларусі. --Казімер Ляхновіч 19:18, 20 лютага 2012 (FET)
- Вельмі добрая ідэя, перанесьці артыкул, так і зраблю. Дзякую вам за параду --Vaukalaka 21:28, 21 сьнежня 2011 (FET)
Камэнтары
рэдагавацьВынік
рэдагавацьАртыкул абраны добрым. --Red_Winged_Duck 19:48, 30 чэрвеня 2012 (FET)