Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Францішак Скарына

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прапаную разгледзіць артыкул на атрыманьне статусу абранага.

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 01:44, 13 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
  2. Падарунак да 500-годзьдзя. Віт 13:42, 14 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
  3. Безумоўна Падтрымліваю! Артыкул падрабязна раскрывае разнастайныя аспэкты жыцьця, дзейнасьці і значнасьці Ф.Скарыны, падмацоўваючы ўсе сьцьверджаньні крыніцамі. А з улікам значнасьці асобы і 500-годзьдзя Беларускага кнігадрукаваньня, было б някепска па наданьні статусу абранага, пакінуць артыкул на галоўнай старонцы месяцы на 3!--Lesnas ättling (гутаркі) 16:53, 15 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
  4. Падтрымліваю. Грунтоўна. --Удзельнік:W 00:32, 23 ліпеня 2017 (UTC+3)

Дапрацоўкі рэдагаваць

Камэнтары рэдагаваць

Адразу два камэнтары: 1.Калі ёсьць крыніца гадоў жыцьця (гл. шаблён-картку) — ці ня лепей здубляваць гэтую інфармацыю ў прэамбуле, замест прыблізных датаў без крыніцаў? 2.Хіба не павінны разьдзел "Бібліяграфія" ісьці пасьля разьдзелу "Ушанаваньне памяці"?--Lesnas ättling (гутаркі) 14:16, 14 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Сапраўды, была пэўная блытаніна. У картку аўтаматычна перадаюцца вонкавыя зьвесткі, якія трэба недзе рэдагаваць па-за нашым разьдзелам. У кожным разе дадаў прыкладныя гады жыцьця з энцыкляпэдыі Вялікага Княства Літоўскага — як найбольш аўтарытэтнай крыніцы на цяперашні момант + перамясьціў «Бібліяграфію» пасьля «Ушанаваньня памяці». --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 17:49, 14 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Артыкул абраны.--Удзельнік:W 21:32, 6 жніўня 2017 (UTC+03)