Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Катынскі расстрэл

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Статус галасаваньня: 5  Падтрымліваю • 3  Супраць • 3  Нэўтральна
Галасаваньне пачалося: 14 ліпеня 2009 (15 гадоў таму)
У адпаведнай сэкцыі дадайце наступнае:
* {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс
  • Прапаную і падтрымліваю--Ruslan Raviaka 14:20, 14 ліпеня 2009 (UTC)
  • Падтрымліваю --Jim 07:05, 16 ліпеня 2009 (UTC)
  • Падтрымліваю -- Удзельнік:Karybut
  • Падтрымліваю — грунтоўны артыкул (ёсьць чаму павучыцца)Vaukalaka 15:05, 21 кастрычніка 2009 (UTC)
  • Падтрымліваю --А. Погодин 09:32, 7 студзеня 2010 (UTC)
  • Пакуль Супраць. Недастаткова распрацаваны падзел пра сучасныя даследванні. Да рускамоўных арыгінальных дакументаў варта дадаць арыгіналы. Пра месца Таўда знайсці крыніцу. Праверыць лічбы і факты на памылковасць, бо гэта наогул "цёмная" гісторыя - якіх толькі версіяў няма. Самастойна лезці ў артыкул не буду, бо праца ўжо вялікая і патрабуе значна большых і праўдзівых дадзеных, чым я маю. Але калі артыкул будзе палепшаны, буду толькі за абранне. LexArt 20:03, 3 верасьня 2009 (UTC)
  • Супраць. Не хапае інфармацыі. Проста добры артыкул. --Jauhienij 08:51, 11 студзеня 2010 (UTC)
  • Супраць. Другая частка артыкула, пачынаючы з «Выкрыцьцё катынскіх пахаваньняў» амаль не зьмяшчае спасылак. Прашу зьвярнуць ўвагу, што спасылка да разьдзелу «Савецкае расьследваньне» (http://ww2pl.info/saveckae-rassledvanne-i-adma%D1%9Elenne-viny/) вядзе да артыкула, які зьяўляецца чыстым перакладам адпаведнага артыкула расейскай Вікіпэдыі, што не зусім карэктна. Мяркую, можна было б высунуць артыкул у цяперашнім стане ў добрыя, а пасьля грунтоўнай дапрацоўкі ўжо ў абраныя. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 11:55, 24 жніўня 2010 (UTC)

Дапрацоўкі

рэдагаваць
  • Дададзены разьдзел Савецкае расьледваньне... --Ruslan Raviaka 10:01, 3 лютага 2010 (UTC)

Камэнтары

рэдагаваць
  • Нэўтральна. Для пачатку выправіць памылкі трэба. --Taravyvan Adijene 20:11, 29 жніўня 2009 (UTC)
  • Нэўтральна. На мой погляд, артыкул можна яшчэ дапоўніць-палепшыць — хаця б на падставе іншамоўных аналягаў. --Казімер Ляхновіч 20:33, 29 жніўня 2009 (UTC)
  • Нэўтральна Сапраўды, пакуль не хапае інфармацыі. У некаторых буйных разьдзелах, напрыклад "Выкрыцьцё катынскіх пахаваньняў" зусім няма спасылак.--Jauhen Litvin 19:51, 8 кастрычніка 2009 (UTC)