Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Вуліца Карла Маркса (Менск)

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


  1. Падтрымліваю Тэма раскрытая вельмі шырока, больш яе раскрыць наўрад ці магчыма. Такі артыкул павінен быць неяк адзначаны. Liashko (гутаркі) 19:42, 1 кастрычніка 2013 (FET)
  2. Падтрымліваю. Шматлікасьць выяваў, крыніцаў і разьдзелаў. Удзельнік:W 21:32, 1 кастрычніка 2013 (FET)
  3. Падтрымліваю. Мяркую, вельмі пільна і ўважліва зроблены гістарычны агляд, існуе дэталёвае апісаньне адметных будынкаў вуліцы. Думаю, артыкул адпавядае патрэбным крытэрам. --Глеб Бераставы (гутаркі) 19:04, 3 кастрычніка 2013 (FET)
  4. Падзяка аўтарам па той бок і спадару Максіму за адаптацыю і дапрацоўку артыкула тут! З задавальненьнем Падтрымліваю.--Mr. Sрock (гутаркі) 10:04, 10 кастрычніка 2013 (FET)

Дапрацоўкі

рэдагаваць
  1. Дадаць каардынаты вуліцы, прыклад ужо ёсьць,
  2. Дадаць абавязкова вонкавыя спасылкі,
  3. Зрабіць больш прыстойнай прэамбулу,
  4. Належным чынам аформіць зноскі, праверыць спасылкі - яны зараз не ўсе адлюстроўваюць азначаную інфармацыю артыкула (бітыя ці няверныя адпачатку), дадаць у канцы кожнай шаблён {{ref-ru}} і інш. (акрамя беларускамоўных спасылак),
  5. У пункце рух транспарту пазначыць больш інфы, у прыватнасьці пра пешаходныя пляны наконт вуліцы,
  6. Міхайлаўскі сквэр - напісаць пункт,
  7. Запоўніць прагалы кшталту № 32 —...,
  8. Мапу вуліцы - мабыць дадам сам, як дойдуць рукі.--Mr. Sрock (гутаркі) 09:53, 2 кастрычніка 2013 (FET)
Усё выпраўлена, акрамя прагалаў з дамамі, інфармацыі пра якія няма. Мне здаецца, гэта не праблема. Мэтай ня ёсьць апісаць усе дамы, якія знаходзяцца на гэтай вуліцы. Liashko (гутаркі) 03:01, 9 кастрычніка 2013 (FET)
  1. У прагалаў з дамамі ўбраць працяжнікі, як у вуліцы Інтэрнацыянадбнай, а то ўражаньне, што штосьці прапушчана ненаўмысна,
  2. Пашырыць прэамбулу,
  3. Спасылкі вонкавыя якія інфармацыйныя дадаць,
  4. Дадаць фота Міхайлаўскага сквэру.--Mr. Sрock (гутаркі) 09:01, 9 кастрычніка 2013 (FET)
Выправіў. У прэамбулу ня ведаю, што яшчэ дадаць. Крытэрам яна адпавядае, але можаце пры жаданьні дадаць самі. Liashko (гутаркі) 16:27, 9 кастрычніка 2013 (FET)
Эх, Дарабіў, дадаў. Цяпер сапраўды выдатны, можна абіраць.--Mr. Sрock (гутаркі) 10:03, 10 кастрычніка 2013 (FET)
Дзякую за даданьне) Liashko (гутаркі) 20:44, 10 кастрычніка 2013 (FET)

Камэнтары

рэдагаваць

Артыкул абраны. Liashko (гутаркі) 21:08, 10 кастрычніка 2013 (FET)