Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне/Шаблён:User en-0

Выдаленьне

рэдагаваць

Лягічна, але што рабіць з выпадкамі выкарыстаньня? (Спэцыяльныя:Спасылкі_на_старонку/Шаблён:User_en-0). Ну і для ўсіх тэарэтычна магчымых у будучыні. Як магчымае выйсьце — зрабіць пусты шаблён з тлумачэньнем у noinclude, чаму ён пусты. —zedlik 01:09, 7 лютага 2009 (UTC)

Мяркую, што можна проста падкарэктаваць Бабілёнскую вежу на старонках удзельнікаў. --EugeneZelenko 15:32, 7 лютага 2009 (UTC)
Але тады трэба будзе адмыслова сачыць, каб ніхто больш не паставіў сабе такі шаблён. Ну і неразуменьне з боку іншых удзельнікаў, чаму ж у нас няма такога шаблёну. Прынамсі ў мяне было такое. Ды і існуе ён у вялікай колькасьці Вікіпэдыяў на іншых мовах. —zedlik 15:46, 7 лютага 2009 (UTC)
Не зразумела, чаму ўдзельнікі могуць спадзявацца на існаваньне кожнага шаблёну ў розных праектах. --EugeneZelenko 15:48, 7 лютага 2009 (UTC)
Ну так, згодны. Хаця ў тлумачэньні выдаленьня, калі дойдзе, магчыма, варта было б прадубляваць прычыну таксама па-ангельску, калі ўлезе. —zedlik 15:54, 7 лютага 2009 (UTC)
І яшчэ на 263 моваў, бо выдаленьне шаблёна User en-0 і дубляваньне прычыны па-ангельску выглядае неяк... А калі сур'ёзна, то я супраць простых падкарэктаваньняў Бабілёнскіх вежаў на старонках удзельнікаў. --Ліцьвін 18:01, 7 лютага 2009 (UTC)
Я лічу, калі нейкі ўдзельнік на сваёй пэрсанальнай старонцы разьмясьціў наступны шаблён, то яго трэба ствараць. Удзельнік мае права інфармаваць іншых удзельнікаў якія мовы ён ведае, а якія ня ведае. --Ліцьвін 15:41, 7 лютага 2009 (UTC)
І якой даўжыні мусіць быць сьпіс моваў, якіх ўдзельнік не ведае? І чаму інфармаваць толькі пра некаторыя зь іх (за выключэньнем мовы праекту)? --EugeneZelenko 15:48, 7 лютага 2009 (UTC)
Які сэнс у гэтых пытаньнях? Я пісаў: Удзельнік мае права інфармаваць іншых удзельнікаў якія мовы ён ведае, а якія ня ведае. Можа перакласьці на ангельскую мову? --Ліцьвін 16:43, 7 лютага 2009 (UTC)
Наколькі я разумею, сэнс у тым, што калі я ведаю 2 мовы, а 200 ня ведаю, то пазначаць, што я ня ведаю 200, бессэнсоўна, бо гэтыя зьвесткі не нясуць ніякай сэнсавай нагрузкі. —zedlik 16:53, 7 лютага 2009 (UTC)
А хто так робіць/зрабіў? Я пісаў: Я лічу, калі нейкі ўдзельнік на сваёй пэрсанальнай старонцы разьмясьціў нейкі моўны шаблён (няведаньне нейкай мовы), то яго трэба ствараць. Ці ён ня мае права на інфармаваньне іншых удзельнікаў, што ён зусім ня ведае расейскай, ангельскай... моваў? --Ліцьвін 17:07, 7 лютага 2009 (UTC)
Натуральна, што мае, але які сэнс у пазначэньні таго, чаго ўдзельнік ня ведае ці ня ўмее? Пазначэньне няведаньня мовы раўназначнае непазначэньню веданьня. Ня ведаю, варта ці ня варта ствараць такія шаблёны, але проста ў беларускім разьдзеле яны сапраўды не нясуць ніякага сэнсу. —zedlik 17:30, 7 лютага 2009 (UTC)
Скажу больш, яны (User en-0, User ru-0, ...) не нясуць ніякага сэнсу ва ўсіх разьдзелах акрамя ангельскага, расейскага, ... Але ўдзельнік мае права пазначаць, што ён ня ведае і што ён ня ўмее, як і што ён ведае і што ён умее. І ніхто ня мае права казаць, што яму трэба з усяго гэтага пазначаць, а што не, што трэба выдаліць, а што ён можа пакінуць. Вядома, абразы забараняюцца. --Ліцьвін 17:42, 7 лютага 2009 (UTC)
Згодны, усё слушна. Вядома, забараніць немагчыма, але зьмест асабістай старонкі ўдзельніка мусіць зьмяшчаць зьвесткі, якія спрыяюць разьвіцьцю Вікіпэдыі. Якім чынам гэтаму могуць спрыяць зьвесткі пра няведаньне моваў, я не зусім разумею. Ну і што перашкаджае ўдзельніку ўставіць зьвесткі пра няведаньне моваў праз звычайны юзэрбокс, калі ён хоча гэта зрабіць? —zedlik 18:06, 7 лютага 2009 (UTC)
А што/хто перашкаджае нашай вікі мець як і ў іншых віках гэтыя шаблёны? Вось шматлікія лічаць, што ўсе хоць трохі ведаюць ангельскую мову, і да іх зьвяртаюцца па-ангельску, але ўдзельнік яе зусім ня ведае, і чаму ён ня можа гэтае пазначыць? Ня бачу сэнсу гэтай спрэчкі, як і прычынаў для неіснаваньня такога тыпу шаблёнаў. --Ліцьвін 18:16, 7 лютага 2009 (UTC)
Я проста выказаў сваё бачаньне, не выступаю ні за, ні супраць выдаленьня. —zedlik 18:28, 7 лютага 2009 (UTC)
Усякія "прычыны" тыпу я ведаю 2 мовы, а 200 ня ведаю, то пазначаць, што я ня ведаю 200, бессэнсоўна... надуманыя, бо так ніхто ня робіць. І наяўнасьць гэтых шаблёнаў не нясе ніякай шкоды ні нашай вікі, ні нейкай іншай, а вось зносінам дапамагае. --Ліцьвін 19:00, 7 лютага 2009 (UTC)
Мяркую, што зносінам дапамагае ўказаньне моваў, якія ведае ўдзельнік (акрамя выпадку з мовай праекту). --EugeneZelenko 15:24, 8 лютага 2009 (UTC)
Меркаваць можна што заўгодна... Ва ўсіх Вікіпэдыях дапамагае, але адзін чалавек зь Беларускай Вікіпэдыі лічыць, што не дапамагае. І што з гэтага? Вам прыказку нагадаць пра аднаго ваяра ў поле? Калі ў вас няма аргумэнтаў за выдаленьне, то, калі ласка, спыняйце гэтыя бессэнсоўныя гутаркі. --Ліцьвін 15:48, 8 лютага 2009 (UTC)
Хацелася бы таксама пачуць аргумэнты за існаваньне (за выключэньнем спасылак на іншыя Вікіпэдыі). --EugeneZelenko 15:54, 8 лютага 2009 (UTC)
Я пісаў: Удзельнік мае права інфармаваць іншых удзельнікаў якія мовы ён ведае, а якія ня ведае. Чытайце таксама абмеркаваньне вышэй. Больш я пісаць нічога ня буду. Баюся будзе як з Сусаніным, куча бессэнсоўных пытаньняў. Вашыя праблемы — гэта Вашыя праблемы. Кропка. --Ліцьвін 16:01, 8 лютага 2009 (UTC)

Мяркую, шаблён Выдаленьне ўжо можна прыбраць. --Ліцьвін 19:05, 7 лютага 2009 (UTC)

Мяркую, што варта прыбраць сам шаблён. --EugeneZelenko 15:24, 8 лютага 2009 (UTC)
...з усіх Вікіпэдыяў. Цікава-цікава... Калі ласка, спыняйце гэтыя бессэнсоўныя гутаркі. Вам гэты шаблён не падабацца. Добра. Але з чаго Вы ўзялі, што ён павінен быць выдалены з усіх Вікіпэдыяў па патрабаваньні ўсяго толькі аднаго чалавека? Гэтыя шаблёны маюць права на існаваньне, як Вы маеце права выказваць свае меркаваньні. --Ліцьвін 15:55, 8 лютага 2009 (UTC)
Прабачце, але таксама і Вы маеце права выказваць свае меркаваньні. На гэтым прапаную спыніць дыскусію і пачакаць меркаваньняў іншых удзельнікаў. --EugeneZelenko 15:57, 8 лютага 2009 (UTC)
Так напісалі, быццам я камусьці забараняю. Улічваючы, што гэты шаблён ёсьць практычна ва ўсіх Вікіпэдыях, а Вы гэты факт аспрэчваеце (сьмешна, але гэта так) і ставіце яго на выдаленьне пад падставай, што ён быццам можа выкарыстоўвацца толькі ў ангельскамоўным разьдзеле і шматмоўным — я расцэньваю як флуд, гутарка не пра што. Вось гэта сапраўды шкодзіць нашаму праекту. Але слава Богу Вы адцягваеце толькі мае сілы і нэрвы на гэтую беспадстаўную "дыскусію". Калі ласка, не турбуйце мяне больш. "Дыскусія"-флуд на гэтым з Вамі скончана. Кропка. --Ліцьвін 19:54, 8 лютага 2009 (UTC)

Я за тое, каб гэты шаблён выдаліць. Ён сапраўды мае сэнс толькі ў ангельскамоўных праектах альбо ў праектах, дзе ангельская мова зьяўляецца адной з працоўных моваў. --Red_Winged_Duck 15:20, 10 лютага 2009 (UTC)