Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы спаборніцтваў

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


  • Прапанова ня прынятая

Назвы спаборніцтваў

рэдагаваць

Пачатак...

Вы за ўжываньне назваў спаборніцтваў без прыстаўкі году? Прыклады: Летнія Алімпійскія гульні 2008, Чэмпіянат Эўропы па футболе 2008 і г.д.

  • Галасаваньне праводзіцца з 20.06.2008 па 04.07
  • Арганізатар: Ліцьвін

Галасаваньне

рэдагаваць

У адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс

  1. Падтрымліваю --Ліцьвін 22:13, 20 чэрвеня 2008 (UTC)
  2. Падтрымліваю --Казімер Ляхновіч 21:21, 24 чэрвеня 2008 (UTC). На мой погляд, так больш рацыянальна, і сэнс не губляецца. Адзінае - можа, варта ўзяць год у дужкі?
Дужкі выкарыстоўваюцца ў выпадках калі артыкулы маюць аднолькавую назву і ў дужках пазначаецца ўдакладненьне, каб разьвязаць артыкулы. У дадзеным выпадку нічога ўдакладняць ня трэба, такім чынам і дужкі непатрэбныя. --Ліцьвін 22:01, 24 чэрвеня 2008 (UTC)
  1. Супраць Усё ж такі не разумею, дзеля чаго ахвяраваць сэнсам... EugeneZelenko 14:03, 24 чэрвеня 2008 (UTC)
  2. Супраць Згодзен з аргумэнтацыяй EugeneZelenko, Bocianski і Red_Winged_Duck на старонцы абмеркаваньня. --yurtsevich 20:52, 24 чэрвеня 2008 (UTC)
Вельмі цікава пабачыць тыя аргумэнты. Калі ласка, дакажыце, што па правілах беларускай мовы назвы спартовых спаборніцтваў неабходна пісаць толькі з прыстаўкай году. --Ліцьвін 22:03, 24 чэрвеня 2008 (UTC)
Вы хочаце сказаць, што на старонцы абмеркаваньня няма ўвогуле ніякіх аргумэнтаў? ;) Не кіпяціцеся, калі ласка, гэта ані дапамагае абмеркаваньню, ані падымае вас у вачах іншых. Каб усё ж такі удакладніць сваю пазыцыю, яшчэ раз тое, што ўжо было сказана. Мяркую блытаніна пайшла ад таго, што афіцыйныя назвы алімпіяд пішуцца на ангельскай мове, а ў гэтай мове пры лічбе году слова «год» не ўжываецца, ніколі! Гэта такая моўная норма ў ніх: en:Anglo-Swedish War (1810–1812), en:Italian War of 1542–1546, en:Expo 2000 і г.д. З другога боку ў беларускай і напрыклад рускай мовах слова «год» ужываецца заўсёды!: ru:Война 1812 года, ru:Польское восстание 1863 года, be-x-old:Паўстаньне 1863-1864 гадоў. Гэта такая норма, калі напісаць «Паўстаньне 1863-1864» гэты выраз будзе выглядаць няскончанным з пункту гледжаньня беларускай мовы. Яшчэ адзін момант: калі ўжываецца афіцыйная назва на арыгінальнай мове, тады, натуральна, трэба пісаць як ёсьць - «Expo 2000», але пры перакладзе - «Выстава Expo 2000 году».
Падсумоўваючы. Аргумэнты ёсьць і, на мой погляд, даволі важкія. Нават думаю было б варта галасаваць ня «ці вы за тое, каб бяз слова год», а «вы за год, ці каб бяз слова год». --yurtsevich 10:12, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
Вы гэта пра што? Асабіста для вас паўтару: Калі ласка, дакажыце, што па правілах беларускай мовы назвы спартовых спаборніцтваў неабходна пісаць толькі з прыстаўкай году. --Ліцьвін 17:19, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
Я пра моўныя нормы, шаноўны спадар. І назвы спаборніцтваў тут нічым не адрозьніваюцца ад назваў паўстаньняў, войнаў ці іншага. Цікава як, жа ж гэта Вы плянуеце даказаць адно ці іншае меркаваньне? :) Ці ня прыкладамі з іншых моўных падзелаў? Вам ужо даводзілі іншыя, што гэта не падстава і ўжо зусім ня доказ. Калі Вас гэта пераканае, дык прапаную прагледзець рэкамэндацыю рускай Вікі, спасылку на якую падаў zedlik ніжэй. Дарэчы, гарачыя спрэчкі на старонцы галасаваньня яшчэ раз кажуць аб тым, што на галасаваньне пытаньне Вы выставілі зарана і не падрыхтавана. --yurtsevich 19:26, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
  1. Супраць. Аргумэнтаў ужо было дастаткова ў абмеркаваньнях. Галоўны зь якіх — выкарыстаньне ліку бяз слова «году» будзе ў гэтым выпадку зьяўляцца памылкай, бо тут ён азначае менавіта год, а ня нумар ці нешта іншае. --Red_Winged_Duck 09:05, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
выкарыстаньне ліку бяз слова «году» будзе ў гэтым выпадку зьяўляцца памылкай Калі ласка, дайце вонкавую спасылку, дзе гэтае напісана, а тое што вы так лічыце, гэта толькі тое што вы так лічыце. А кожнаму ўласьціва памыляцца. --Ліцьвін 17:46, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
А вы можаце абгрунтаваць вонкавай спасылкай тое, што слова «году» можна не выкарыстоўваць у гэтым выпадку? А таксама варта падаць у апісаньні галасаваньня нейкія абгрунтаваньні такой пазыцыі і спасылкі на папярэдныя падобныя абмеркаваньні. --Red_Winged_Duck 17:56, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
Вы няўважлівыя. Пад загалоўкам Назвы спаборніцтваў ёсьць спасылка Пачатак... Спасылкі ў абмеркаваньні я даваў, а таксама прыводзіў сьпіс артыкулаў з адпаведнай назвай у іншых віках. Калі ласка, перад тым як удзельнічаць у абмеркаваньні азнаёмцеся са ўсім матэрыялам па дадзенай тэме. І я чакаю ад вас вонкавых спасылак, якія бы пацьвярджалі вашыя словы. Калі яны будуць аўтарытэтныя й яны будуць абараняць ваш пункт гледжаньня, то я адразу жа з вамі пагаджуся. --Ліцьвін 18:31, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
Для расейскай мовы: ru:Википедия:Правила_оформления_статей#.D0.A1.D0.BB.D0.BE.D0.B2.D0.BE_.D0.B3.D0.BE.D0.B4. Загадка, чаму яны ў катэгорыях пазьбягаюць слова «год» у назвах катэгорый, робіцца яшчэ больш таямнічай... --zedlik 18:37, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
Дзякуй за спасылку! Усё зразумела: Однако если число, обозначающее год, выполняя поясняющую функцию, стоит в тексте в скобках, и при этом очевидно, что оно обозначает именно год, то слово год или его сокращение писать не следует. Обычно это даты исторических событий, даты рождения или смерти, стоящие рядом с именем какого-либо лица, даты выхода научных работ, годы создания художественных произведений. Такім чынам гэтае правіла распаўсюджваецца і на назвы спартовых спаборніцтваў, бо яно пазначае менавіта год, то слова год або яго скарачэньне пісаць не варта. А з дужкамі або без - гэта проста недапрацаваная фраза, але відавочна, што правіла працуе і так. --Ліцьвін 18:54, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
Вы перакручваеце, гаворка ідзе менавіта пра лік у дужках. --Red_Winged_Duck 19:47, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
Вы не глядзелі прыклады ў Расейскай Вікіпэдыі. Прыклад: В своей работе «Строение и распределение коралловых рифов» (1842) Дарвин показывает…; 1842 – гэта лік ці год? Можаце не адказваць, бо відавочна што вы памыліліся. Гаворка як раз ідзе пра год, не разумею як вы маглі зразумець нешта іншае: Однако если число, обозначающее год, выполняя поясняющую функцию, стоит в тексте в скобках, и при этом очевидно, что оно обозначает именно год, то слово год или его сокращение писать не следует... --Ліцьвін 21:16, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
Однако если число, обозначающее год, выполняя поясняющую функцию, стоит в тексте в скобках, и при этом очевидно, что оно обозначает именно год, то слово год или его сокращение писать не следует... Вы спрабуеце падвесьці правіла пад усе лікі, а я кажу, што яно мае дачыненьне толькі да тых лікаў, якія стаяць у дужках. Калі лік у дужках у значэньні году, дык удакладняць словам «году» яго ня трэба, а калі бяз дужак, як у выпадку з назвамі спаборніцтваў і г.д., дык трэба. --Red_Winged_Duck 09:57, 26 чэрвеня 2008 (UTC)
Ну па мне паясняюшчая функція — гэта калі можна выкрэсьліць гэтую фразу і агульны сэнс ня зьменіцца. А году з назвы чэмпіянату ня выкрэсьліш. Ня гэтым правілам яны кіраваліся, ня ведаю чым, але дакладна ня гэтым. --zedlik 20:07, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
Спасылкі на іншыя моўныя разьдзелы ня маюць ніякага дачыненьня да беларускай мовы. Падайце, калі ласка, спасылку, дзе б размова ішла менавіта пра беларускую мову і выкарыстаньне слова «год» пасьля ліку ў значэньні году. --Red_Winged_Duck 19:50, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
Тое што я казаў, я пацьвярджаў спасылкамі. Тое што вы казалі, вы нічым не пацьвярждалі. Я пагаджуся з EugeneZelenko, які сапраўды разумее што ніякіх правіл у беларускай мове няма (па назвах спартовых спаборніцтваў) і ў сувязі з гэтым ён пытаў: ці ёсьць аргумэнты, іншыя за пагадненьні па назвах артыкулаў іншай Вікіпэдыі? На што я адказваў (другі раз пішу): Калі яны ўсюды пішуць па-нармальнаму, то гэта аб чым кажа? Аб тым, што ва ўсіх ёсьць пагадненьне. Элемэнтарная лёгіка! Але лёгіка ў нас мабыць не ў пашане. Добра што zedlik знайшоў прамы адказ на пытаньне EugeneZelenko. Мяркую, што нам таксама патрэбна недзе напісаць гэтыя патрабаваньні, як і ў Расейскай Вікіпэдыі. --Ліцьвін 21:31, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
Спасылкамі на беларускую мову ці на іншыя? У вас спасылак на беларускую мову няма. Чым назвы спаборніцтваў адрозьніваюцца ад любых іншых падзеяў, дзе выкарыстоўваецца пазнака году? --Red_Winged_Duck 09:57, 26 чэрвеня 2008 (UTC)

Устрымліваюся

рэдагаваць

Асобае меркаваньне

рэдагаваць

Шаноўнае спадарства, зьвяртаю вашу ўвагу яшчэ раз, што пытаньні варта выносіць з ужо ўзгодненымі, дакладнымі фармулёўкамі. Гэтая фармулёўка (ня маю на ўвазе сутнасьць пытаньня, а менавіта як яно пададзена) не вытрымлівае ніякай крытыкі, на мой погляд. --yurtsevich 20:52, 24 чэрвеня 2008 (UTC)

  • Сытуацыя з ангельскай мовай зразумелая, там проста лік можа азначаць год. З расейскай і ўкраінскай — ня ведаю, бо гэта відавочная граматычная памылка. Варта альбо капаць крыніцы там, альбо вырашаць самастойна. Мне здаецца, другое прасьцей. Наконт іншых моваў ня ведаю, таму нічога пра іх сказаць не магу. --zedlik 22:15, 24 чэрвеня 2008 (UTC)
  • Трэба быўо зрабіць Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы падзеі. Змяніць толькі гэтые назвы - ня можна. Bocianski 21:07, 25 чэрвеня 2008 (UTC)