Вікіпэдыя:Вікідапаможнік/Зьмест/6. Заліўка фотак (праект команз)
Каб Ваш артыкул быў больш цікавы, Вы можаце дадаць у яго малюнак, відэа або гук. Уся інфармацыя ніжэй датычыцца ўсіх трох абазначаных тыпаў кантэнту.
Мэдыякантэнт можна дадаваць у кожным моўным разьдзеле Вікіпэдыі, але тады малюнак можна будзе ўжываць толькі ў тым моўным разьдзеле, у якім ён быў створаны.
Каб адзін і той жа файл выкарыстоўваць у розных моўных разьдзелах, трэба дадаць яго ў ВікіСховішча (Wikimedia Commons), разьмешчанае па адрасе commons.wikimedia.org (мова сайта — ангельская).
Як дадаць мэдыякантэнт у ВікіСховішча
рэдагаваць- Калі Вы ўжо стварылі акаўнт у Вікіпэдыі, тады залагіньцеся ў Wikimedia Commons.
- Націсьніце кнопку Upload.
- Адкрыецца старонка з заўвагамі, як дзейнічаць, каб не парушыць аўтарскія правы на мэдыякантэнт. Прачытайце. Націсьніце Next.
- Абярыце мэдыяфайл(ы) для запампоўваньня.
- Пазначце аўтарскія правы на файлы.
- Дадайце назву і апісаньне мэдыякантэнту, дадайце катэгорыі.
- Мэдыя запампаванае! Нарэшце Вы можаце скапіяваць код вікі-разьметкі, каб дадаць файл у Ваш артыкул.
-
Магчымыя варыянты ліцэнзій для вашага твору ў Wikimedia Commons.
-
Магчымыя варыянты ліцэнзій для твору іншага аўтара ў Wikimedia Commons.
-
Дэталі апісаньня кантэнту для запампоўваньня.
-
Пасьля ўсіх крокаў запампоўкі вашага кантэнту (фота, відэа, гуку) Вы атрымліваеце магчымасьць адразу скапіяваць код для свайго артыкула.
-
Назва выявы звычайна разьмяшчаецца ў левым куце. Скапіруйце яе для таго, каб разьмясьціць на старонцы артыкула.
Заліцьцё выяў
рэдагавацьЯк правільна зрабіць выяву
рэдагавацьНайбольш распаўсюджаныя памылкі:
- Дрэнная якасьць выявы (ня бачная, расплываецца аб’ект).
- Абрэзка значных дэталяў аб’екта.
- Адцягваньне ўвагі ад аб’екта прысутнасьцю чалавечых асоб, жывёл ці іншых аб’ектаў.
Увага: выява перад запампоўкай не павінна ўтрымліваць ніякіх вадзяных знакаў. Пажадана запампоўваць выяву бяз штучна напісанага тэкста.
Як правільна даць назву файлу з выявай
рэдагаваць- Лепей замест назвы файла Africa.png выкарыстоўваць больш дэталёвыя назвы, напрыклад, Africa political map Jan. 2012.png або такую Africa political map with red borders.png
Якія фарматы файлаў прыдатныя для выяваў
рэдагаваць- Найбольш распаўсюжданыя і рэкамэндаваныя фарматы ў Вікіпэдыі: першы паводле папулярнасьці jpeg (самы кампактны) — 84%, png (зручны, калі ў вас празрыстая аснова, фон) — 7%, а трэці — svg (зручны для мапаў і лягатыпаў) — 5%. Але магчымыя й іншыя незапатэнтаваныя фарматы: pdf, tiff, ogg, djvu і іншыя.
Увага! У Вікіпэдыі нельга выкарыстоўваць запатэнтаваныя фарматы кшталту: MP3, AAC, WMA, MPEG і большасьць AVI. Калі Вы маеце кантэнт у непрымальным фармаце, пераканвэртуйце файл у вольны фармат.
Якія памеры файлаў аптымальныя для выяваў
рэдагаваць- Рэкамэндаваны максімальны памер заладкаванага файла на Wikimedia Commons — 100 мэгабайтаў (выключныя выпадкі 1 гігабайт), але, напрыклад, малюнак лепей за ўсё рабіць да мэгабайту з памерамі, прыдатнымі для прагляду аб’екта і значных дэталяў на ім.
Парады па апісаньні выявы
рэдагаваць- Абавязковыя палі:
- Апісаньне (Description): Кароткае апісаньне зместу вашага фота (падзея, дата, дзейныя асобы). Можна спаслацца на артыкул, куды будзеце дадаваць сваё фота/гук/відэа. Апісаньне на ангельскай мове вельмі пажадана.
- Месца, дзе ўзялі (Source): Імя стваральніка або дакладны URL, дзе фота было ўзята (пажадана шлях менавіта да малюнка). Калі фота ўзята з кнігі (часопіса), пажадана пазначыць аўтара кнігі, ISBN, назву і дату выданьня.
- Аўтар (Author): Пазначаць у любым выпадку.
- Дазвол (Permission): Які закон або дакумэнт дазваляе выкарыстаньне матэрыялу.
- Дата (Date): Поўная дата лепей, чым проста год.
- Абавязковыя палі:
Як дадаць чужы малюнак
рэдагаваць- Неабходна атрымаць дазвол. Рэкамэндуецца выкарыстоўваць пісьмовую форму дазволу, якую даслаць на адрас: permissions-commons@wikimedia.org Пажадана з адрасу аўтара, або ўлучыце яго ў копію ліста.
- Кароткая спасылка на прыклад: Вікіпэдыя:Запыт дазволаў на выкарыстаньне
- Калі будзеце працаваць не з уласнымі выявамі, варта:
- Распавесьці аўтару, што такое Вікіпэдыя.
- Пазначыць малюнак, які Вы жадаеце разьмясьціць (са спасылкай).
- Пазначыць, дзе Вы хочаце разьмясьціць малюнак (са спасылкай).
- Запытаць дазвол на разьмяшчэньне выявы пад умовамі грамадзкага набытку або вольнай ліцэнзіі, напрыклад, Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0 International
- На старонцы выявы пазначыць імя аўтара, а таксама спасылку, адкуль узята фота.
- Аддзячыць уладальніка выявы
Прыклады:
- тэкста дазволу
- Тыповы прыклад ліста запыту на ангельскай мове.
НЕ ЗЬМЯШЧАЙЦЕ Ў ВІКІПЭДЫЮ ВЫЯВЫ, АЎТАРСТВА І ЎМОВЫ РАСПАЎСЮДЖАНЬНЯ ЯКІХ ВЫ НЯ ВЕДАЕЦЕ!
Устаўка малюнкаў
рэдагавацьКод генэруецца пасьля заліўкі выявы:
[[Файл:Белы наліў.jpg|значак|Так выглядаюць звычайныя беларускія яблыкі.]]
і дадаецца самастойна ў патрэбнае месца артыкула.
Таксама можна дадаць выяву праз панэль рэдагаваньня артыкула, якая месьціцца над асноўным полем уводу інфармацыі.
Назва файла бярэцца з загалоўку на старонцы прагляда файла.
Пасьля Файл:Белы наліў.jpg можна сьмела дадаваць праз рэдактар.
Пачытаць болей пра даданьне малюнка.
Устаўка галерэі
рэдагавацьДзеля дадаваньня галерэі неабходна выкарыстаць адмысловы тэг
<gallery>
, а таксама назвы файлаў выяваў зь Wikimedia Commons.
-
Подпіс 1
-
Подпіс 2
Прыклад:
<gallery> Файл:Wiki.png|Подпіс 1 Файл:Wiki.png|Подпіс 2 </gallery>
Гэты тэг магчыма ўводзіць самому або праз графічны рэжым (абіраць у мэню рэдагаваньня).
Чытаць болей пра галерэі.
Пошук фота, відэа, аўдыё для Вашага артыкула
рэдагавацьПерш за ўсё рабіце свае малюнкі.
- Шукайце малюнкі, якія знаходзяцца ў грамадзкім набытку (public domain) або выкарыстоўваюць вольныя ліцэнзіі (напрыклад, Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0) у Сеціве.
- Шукайце малюнкі на дзяржаўных і ўрадавых сайтах.
- Шукайце малюнкі ў Вікіпэдыі ў адпаведных артыкулах на іншых мовах або заходзьце на Wikimedia Commons і корпайцеся там.
- Матывуйце іншых Вікі-рэдактараў дапамагчы Вам.
Калі не знайшлі малюнак, але вельмі хочацца, пастаўце заглушку. Гэта будзе сыгналам для іншых вікіжыхароў дапамагчы пашукаць, або распачніце на старонцы абмеркаваньня тэму пошуку малюнка.