Вікіпэдыя:Вікідапаможнік/Зьмест/3. Карыстальніцкі інтэрфэйс Вікіпэдыі

Галоўная старонка Вікіпэдыі
Інтэрвікі
  • Дапамога дазволіць Вам даведацца больш пра тое, як працуе Вікіпэдыя.
  • У Апошніх зьменах ёсьць сьпіс зьменаў, якія былі зробленыя ва ўсіх артыкулах Вікіпэдыі ў храналягічным парадку. Гэтая старонка дазваляе выяўляць артыкулы з памылкамі і акты вандалізму.
  • Інтэрвікі. Гэта функцыя зьвязвае адзін артыкул на розных мовах. Вікіпэдыя існуе на больш чым 280 мовах.
  • З дапамогай Пошуку Вы знойдзеце артыкул па Вашым запыце. Калі артыкул яшчэ не існуе, будзе адлюстраваны сьпіс артыкулаў, у якіх гэтае слова прысутнічае.
  • Стварэньне рахунку ў верхнім правым куце старонкі дае Вам доступ да ўсіх прыладаў Вікіпэдыі й дапамагае стварыць свой анлайнавы рахунак.
  • Форум — гэта адмысловае месца для камунікацый удзельнікаў Вікіпэдыйнай супольнасьці. Тут Вы можаце абмеркаваць тэхнічныя і арганізацыйныя пытаньні Вікіпэдыі.

Разгляд закладак на старонцы артыкула

рэдагаваць

Асноўныя панэлі дзеяньняў з артыкулам зьмяшчаюцца ўверсе справа.

 
  • Панэль рэдагаваць. Заўважылі недарэчнасьці? Будзьце рашучымі — націсьніце на панэль і палепшыце артыкул.
 
  • Панэль рэдагаваць крыніцу. Клікнуўшы на панэль, Вы атрымаеце пашыраныя магчымасьці рэдагаваньня, патрапіўшы ў крынічны код вікі-разьметкі, якая мала чым адрозьніваецца ад стандартнага HTML-коду. Прыклады працы з кодам глядзіце ніжэй.
 
  • Даведайцеся больш, націсьніце гісторыя і высьветліце, як артыкул разьвіўся да цяперашняга стану. Старонка гісторыі таксама дазваляе праглядзець і параўнаць мінулыя вэрсіі артыкула.
 


  • Старонка абмеркаваньня зьяўляецца месцам для абмеркаваньня аўтарамі й іншымі ўдзельнікамі плянаў аб структуры артыкула. Тут адбываюцца размовы й дасягненьні кансэнсусу па зьмесьце артыкула. Гэта месца, дзе можна папрасіць дапамогі па пытаньні, зьвязаным з гэтым артыкулам. Таксама, калі Вы ня хочаце дапісваць артыкул уласнаручна, націсьніце «абмеркаваньне» і напішыце свае ідэі й прапановы на старонцы гутарак.
Паспрабуйце!
Націсьніце на «Паказаць гісторыю» ў любым артыкуле і праглядзіце старонку.
Зьвярніце ўвагу: кожная праўка мае пазнаку часу і адносіцца да пэўнага карыстальніка або яго IP-адрасу.
Зьвярніце ўвагу на тое, як некаторыя аўтары тлумачаць свае зьмены. Тлумачыць сваё рэдагаваньне маленькай нататкай зьяўляецца добрай практыкай, таму   што дапамагае іншым зразумець, чаму Вы зрабілі рэдагаваньне.