Вікіпэдыя:Адміністрацыя/Шапка
Адміністратар — удзельнік, які мае дадатковыя правы і абавязкі па абслугоўваньні праекту:
- Хуткае скасаваньне правак вандалаў.
- Выдаленьне старонак.
- Аднаўленьне выдаленых старонак.
- Выдаленьне і аднаўленьне асобных вэрсіяў старонак.
- Абарона старонак ад рэдагаваньняў. Гэта звычайна ўжываецца ў выпадках спрэчак па зьмесьце старонак, каб бакі прыйшлі да кампрамісу, альбо да старонак, актыўна рэдагуемых вандаламі.
- Рэдагаваньне сыстэмных паведамленьняў у прасторы назваў MediaWiki.
- Блякаваньне ўдзельнікаў, якія парушаюць правілы Вікіпэдыі.
- Скасаваньне памылковых дзеяньняў іншых адміністратараў.
Адміністратары ня маюць прывілей у кіраваньні праектам і ня маюць правоў выкарыстоўваць свае магчымасьці для навязваньня іншым удзельнікам свайго пункту гледжаньня.
Калі вам патрэбная дапамога адміністратара, вы можаце зьвярнуцца на старонку Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў, а таксама да любога зь іх на ягонай старонцы абмеркаваньня. Калі неабходная тэрміновая дапамога ў сувязі з масавым вандалізмам альбо непрацаздольнасьцю Вікіпэдыі, вы можаце зьвязацца з пэўнымі зь іх праз IRC.