За́мак — паводле архітэктурнай, археалягічнай і гісторыка-сацыялягічнай сутнасьці зьяўляецца абарончай прыватнаўласьніцкай сядзібай-рэзыдэнцыяй фэадала з пэўным наборам абарончых і жылых збудаваньняў, характэрнай для пэўнага этапу ў разьвіцьці грамадзтва (фэадалізму). Тэрмін замак мае таксама шырокае значэньне, як і польскі «zamek» і нямецкі «Burg» замкам часта называюць абарончыя ўмацаваньні, або адміністрацыйна-прадстаўнічыя комплексы ўвогуле (прыкладам Нясьвіскі замак).

• Артыкул цалкамАрхіў