Віктар Віславух
маршалак шляхты Пружанскага павету
Ві́ктар Віславу́х (па-польску: Wiktor Wysłouch; 1767—1840) — расейскі ўраднік.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1767 |
Памёр | 1840 |
Род | Віславухі[d] |
Бацькі | Зянон Казімер Віславух Ганарата Арэшка[d] |
Дзеці | Канстанцыя Віславух[d] і Антоні Віславух[d] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Віславух.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПаходзіў са шляхецкага роду Віславухаў. Нарадзіўся ў сям’і Зянона Віславуха (1727—1805) і Ганараты з Арэшкаў (1742—1785)[1].
Па сьмерці бацькі атрымаў у спадчыну ягоны маёнтак Зяновіль (Ляжайка)[1].
У 1807 годзе выбраны маршалкам Пружанскага павету, займаў пасаду на працягу 5 гадоў[1].
Памёр у 1840 року[1].
Сям’я
рэдагавацьВіктар Віславух быў у шлюбе двойчы. У 1790 з Соф’яй з Асухоўскіх. У 1797 з Альжбэтай з Навамейскіх (1780—1823)[1].