Візір
Вэзір або візір — тытул міністраў і вышэйшых саноўнікаў у шматлікіх мусульманскіх дзяржавах, глава ўсёй адміністрацыі, як ваеннай, так і грамадзянскай. У Хазарскім каганаце званьне вэзіра (вазір) насіў камандуючы харэзмійскай гвардыяй Ал-ларысія. У Асманскай імпэрыі вялікі, або вярхоўны, Вэзір (вэзір-і азам, садр-азам) узначальваў урад (Порту); апублікоўваў указы султана (ірадзе), выдаваў ад імя султана ўказы (фэрманы), падпісваў мірныя дамовы; зь ліквідацыяй султанату ў Турцыі (1922) гэтая пасада скасаваная.
Слова «візір» паходзіць ад арабскага значэння «ношчык цяжараў».