Відэахостынг
Відэахостынг — вэб-сэрвіс, які дазваляе загружаць і праглядаць відэа ў браўзэры, напрыклад, праз адмысловы прайгравальнік. Большасьць падобных сэрвісаў не прадастаўляюць відэа, паводле прынцыпу «кантэнт генерыруе карыстальнік» (User-generated content). Відэахостынгі сталі набіраць папулярнасьць разам з распаўсюджваньнем шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт і развіцьцём цвёрдых дыскаў, на якіх захоўваюцца вялізныя памеры ведаў.
Спэцыялізацыя
рэдагавацьБольшасьць відэахостынгаў тэматычна не абмяжоўваюць напаўненьне. Аднак некаторыя відэахостынгі займаюць спэцыялізаваныя галіны, прапануючы тэматычныя парталы. Асаблівае месца займае SciVee — сэрвіс публікацыі навуковага і навукова-папулярнага відэакантэнту, а таксама тэкставых вынікаў даследаваньняў у дадатак да яго.
Прававыя аспекты
рэдагавацьУ той час, як на некаторых сайтах праводзіцца жорсткі кантроль запампаваных файлаў (як, напрыклад, на Вікісховішчы, дзе захоўваецца мноства свабодных ролікаў), многія відэахостынгі адчуваюць праблемы, зьвязаныя з тым, што карыстальнікі ўкладаюць відэафайлы, не зьяўляючыся іх праваўладальнікамі.
Тэмпы росту памераў і прагляду
рэдагавацьУ канцы 2007 года прагляд Ютуб перасягнуў сумарны трафік на тэрыторыі ЗША ўзору 2000 года[1][2]. У канцы 2008 года Ютуб і Гулю перасягнулі гэты паказчык у два разы[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Cisco Visual Networking Index: 2008 Year in Review / Video Highlights // cisco.com, 8 снежня 2008.
- ^ Эксперты: Интернет ожидают пробки, как на дорогах Архіўная копія ад 15 красавіка 2008 г.