Відымір
Відымір, Відымер — мужчынскае імя.
Паходжаньне
рэдагавацьВідымір — імя германскага паходжаньня, якое складаецца з фармантаў -від- (усходнегерманскія імёны Vidimer, Widericus, Widbod), які паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', і -мір- (-мер-) (усходнегерманскія імёны Vidimer, Walamer, Witimirus), які паходзіць ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[1].
Носьбіты
рэдагаваць- Відымір I († 474) — кароль остготаў
- Відымір II — кароль остготаў, сын Відыміра I
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.