Віда (лац. Wido, ням. Wido; да 1096 — 17 або 18 траўня 1122) — біскуп Куру (1096—1122).

Віда
лац. Wido
біскуп Куру
1096 — 1122

Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, рымска-каталіцкі біскуп
Памёр1122

Біяграфія

рэдагаваць

Упершыню ўпамінаецца ў 1096 годзе як канонік Аўгсбургу, перш чым таго ж году стаў біскупам Куру. Прэзэнтаваў папскі бок у спрэчцы пра інвэстытуру і вёў шырокае ліставаньне з папамі Пасхаліюсам II і Калікстам II, але таксама наладзіў кантакты з каралём Генрыхам V. З 1110 году быў папскім пасярэднікам у справах паўднёвай Нямеччыны. Каля 1120 году хацеў рэзыгнаваць, але папа Калікст II адхіліў гэтую просьбу. Заснаваў госьпіс на Сэптымэры, які ўпершыню ўпамінаецца ў 1186 годзе[1].

Памёр у манастыры Пэтэрсгаўзэн і спачыў у Куры.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Veronika Feller-Vest. Wido, Historisches Lexikon der Schweiz, Version vom 05.11.2013.