Вячаслаў Ганчарэнка

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ганчарэнка.

Вячасла́ў Леані́давіч Ганчарэ́нка (нарадзіўся 16 чэрвеня 1970 году ў Менску) — пастар менскай пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё», эпіскап Аб’яднаньня супольнасьцяў поўнага Эвангельля Беларусі.

Нарадзіўся 16 чэрвеня 1970 году ў хрысьціянскай сям’і. Агулам бацькі мелі 12 дзяцей. Бацька Леанід Карнеевіч быў служыцелем пяцідзясятніцкай царквы, прапаведнікам. У 1961 годзе быў асуджаны на 5 гадоў за рэлігійную дзейнасьць.

Вячаслаў Ганчарэнка скончыў тэалягічны каледж ды ўнівэрсытэт Орала Робэртса ў Кіеве. Працаваў мулярам, электрамантэрам, геадэзістам.

Аўтар кнігі «Ты будзеш жыць вечна».

Ажаніўся 28 лістапада 1992 году. З жонкай Ірынай маюць трох дачок: Караліну, Эстэр і Мілану.

У 2006 годзе абраны эпіскапам (старшынём) Аб’яднаньня супольнасьцяў поўнага Эвангельля ў Рэспубліцы Беларусь[1].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Епископ (рас.). Аб’яднаньне супольнасьцяў поўнага Эвангельля ў Рэспубліцы Беларусь (21 лістапада 2009). Праверана 31 кастрычніка 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць