Вярнідуб
Вярніду́б, Дубаві́к, Дуб-Дубаві́к, Дубі́на, Лесавы́ — пэрсанаж усходнеславянскіх чарадзейных казак сюжэтнага тыпу, часовы памочнік галоўнага героя-асілка — Кацігарошка, Івашкі-Мядзведжага Вушка і інш. Казкі з вобразам Вярнідуба вядомыя ў беларускім фальклёры, таксама сустракаюцца ў расейскім ды ўкраінскім фальклёры.
Вярнідуб у некаторых фізычных праявах саступаў асілку. Ён быў здольны выварочваць стогадовыя дубы з карэньнем, размахваць імі, як гольлем, і далёка перакідваць іх. У казках герой-асілак выпрабоўвае моц Вярнідуба, пасьля залічвае яго ў сябры, і яны разам зь іншымі народнымі волатамі змагаюцца супраць розных злых сілаў і заваёўнікаў, у тым ліку і фантастычных — цмока, Кашча (Здыхліка Неўміручага), што выяўлялі сваёй дзейнасьцю антычалавечыя злыя сілы.