Вялікі слоўнік беларускай мовы
лексыкаграфічны даведнік 2012 року
«Вялі́кі сло́ўнік белару́скай мо́вы» — лексыкаграфічны даведнік[1], складзены й выдадзены ў 2012 року беларускім лінгвістам Фёдарам Піскуновым. Аб’ём — болей за 222 000 словаў[2].
Слоўнік артаграфічна-парадыгматычнага тыпу створаны на аснове электроннай базы зьвестак шляхам апрацоўкі значных аб’ёмаў тэкставых матэрыялаў (больш за 70 млн словаўжываньняў з 2300 літаратурных крыніцаў). Нароўні з зафіксаванымі ў акадэмічных слоўніках словамі сюды ўключаныя таксама і тыя, што сустракаюцца толькі ў дыялектных зборніках і слоўніках, а таксама зафіксаваныя ў жывой мове[3].
У дадатках прыведзеныя афіцыйныя назвы дзяржаваў сьвету паводле сьпісу ААН, назвы населеных пунктаў Беларусі, іншыя геаграфічныя назвы.
Крытыка
рэдагаваць- Новы слоўнік беларускай мовы / Роднае слова, Мікалай Прыгодзіч, 04.2012 г.
- Падзвіжніцкая праца ў галіне роднай мовы / Наша слова, Мікалай Крыўко, 11 ліпеня 2012 г.
- Лыжка мёду і бочка дзёгцю. Зноў пра «Вялікі слоўнік беларускай мовы». Адказ М. Крыўко / Наша слова, Юрась Пацюпа, Крысьціна Пучынская, 8 жніўня 2012 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памёр стваральнік «Вялікага слоўніка беларускай мовы» // Радыё «Свабода», 6 красавіка 2013 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
- ^ Алена Андрэева. (31 траўня 2012) TUT-Бава: «Вялікі слоўнік беларускай мовы» стаўся народнай будоўляй найноўшай Беларусі TUT.BY-ТВ. TUT.BY. Праверана 8 красавіка 2013 г.
- ^ Піскуноў, Ф.А. Прадмова // Вялікі слоўнік беларускай мовы: арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка (каля 223 000 слоў). — Мн.: Тэхналогія, 2012. — С. V. — ISBN 978-985-458-225-2
Літаратура
рэдагаваць- Піскуноў, Ф.А. Вялікі слоўнік беларускай мовы: арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка (каля 223 000 слоў) / Ф.А. Піскуноў. — Мн.: Тэхналогія, 2012. — XVI+1208 с. — ISBN 978-985-458-225-2
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |