Вялікі пакаянны канон

твор сьвятога Андрэя Крыцкага

Вялікі Пакаянны Канон — твор сьвятога Андрэя, які быў крыцкім мітрапалітам і аўтарам шматлікіх гімнаў ды канонаў VII-VIII ст.ст.

Вялікі пакаянны канон
канон
Падкляса адпеснапеньне, збор твораў Рэдагаваць
Частка адбізантыйскі абрад Рэдагаваць
Дата заснаваньня / стварэньня680 Рэдагаваць
Частка больш агульнагаВялікі пост Рэдагаваць
Назва арыгінальнай мовайμέγας κανών Рэдагаваць
Жанрхрысьціянскі гімн Рэдагаваць
СтваральнікАндрэй Крыцкі Рэдагаваць
Месца публікацыіКанстантынопаль Рэдагаваць
Мова творугрэцкая мова Рэдагаваць
Ухвалена ўТрэці Канстантынопальскі сабор Рэдагаваць
Выкарыстоўваеццаправаслаўная царква Рэдагаваць

Сьв. Андрэй, які нарадзіўся ў Дамаску, быў манахам манастыра сьв. Гробу Гасподняга ў Ерусаліме, дыяканам у Канстантынопалі, і ўрэшце, япіскупам на Крыце. Быў добра абазнаны ў розных усходніх літургічных ды паэцкіх традыцыях[1].

Вялікі Канон лічыцца «ўнівэрсальным для ўсяго [хрысьціянскага] Ўсходу твор», «містычнай размовай з уласнай душой». Усе дзевяць песень Канону прыводзяць на ўзгадку шматлікія прыклады падзеньня, пакаяньня і даверу да Бога са Старога і Новага Запаветаў. Узгадваецца ўся гісторыя збаўленьня, ад Адама, Абрагама і Майсея, да ахвяры Хрыста на крыжы, гісторыя ўпадкаў ды вернасьці Богу, гісторыя вольнага выбару чалавека ды провіду Божага[1].

Разам з тым Канон служыць «паломніцтвам у сьвет усходняй манаскай містыкі» паказваючы «шлях малітоўнага сузіраньня»[1].

Канон называецца Вялікім, бо зьмяшчае 250 трапароў, чаго няма ў іншых канонах. Першы раз сьв. Андрэй чытаў яго на 6-тым Сусьветным Саборы, дзе і быў Саборам апрабаваны[2].

Выконваньне

рэдагаваць

Канон сьпяваецца двойчы падчас Вялікага Посту - ў першы і пяты тыдні[1][2].

  1. ^ а б в г Вялікі Пакаянны Канон Сьвятога Андрэя Крыцкага. Полацак. Грэка-каталіцкая парафія Сьвятапакутніка Язафата. Набор А. Аўдзеюк. 2007
  2. ^ а б Пакаянны Вялікі Канон Сьв. Андрэя Крыцкага. Выданьне Кансысторыі Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на чужыне. Кліўлэнд. 1978. Пераклад Мітрапаліта Андрэя