Вялікі комтур, арцыкомтур (па-нямецку: Großkomtur) — адзін з найвышэйшых чыноў у кіраўніцтве Тэўтонскага Ордэну. Наступнік вялікага магістра (хохмайстра).

Пасада вялікага комтура прыблізна адпавядае цяперашняму прэм’ер-міністру і міністру ўнутраных справаў.

У выпадку пагрозы пры адсутнасьці хохмайстра меў права кіраваньня ўзброенымі сіламі Ордэну. У мірны час загадваў арсэналамі, вырабам рыштунку, складамі збожжа, а падчас вайны выконваў ролю абознага і галоўнага інтэнданту войскаў. Яму падначальваўся наземны і водны транспарт.

Адзін з двух ураднікаў, акрамя вялікага магістра, якія мелі ключы ад скрыні зь пячаткай Ордэну. Разам з чатырма іншымі саноўнікамі (вялікім маршалам, вялікім шпітальнікам, вялікім шатным, вялікім скарбнікам) уваходзіў у раду вялікага магістра[1].

Памочнікам вялікага комтуру быў віцэ-комтур (іначай малы комтур).

Да зьяўленьня пасады вялікага скарбніка (1240 рок) распараджаўся скарбам Ордэну.

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць