Вялікаусьцюскі раён

раён у Расеі

Вялікау́сьцюскі раён (па-расейску: Великоустюгский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным ўсходзе Валагодзкай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца горад Вялікі Усьцюг, якая месьціцца за 450 км ад Волагды.

Вялікаусьцюскі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вялікі Усьцюг[1]
Дата ўтварэньня 19 чэрвеня 1924
Насельніцтва
Плошча
  • 7720 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас маскоўскі час, UTC+03:00
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Вялікаусьцюскі раён мяжуе зь Нюксенскім і Кічменскагарадзецкім раёнамі, а таксама з Архангельскай і Кіраўскай абласьцямі. Плошча раёну складае 7 720 км².

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікі Усьцюг заснаваны ў 1147 годзе выхадцамі з Растоўска-Суздальскага княства ў месцы зьліцьця рэк Сухона і Юг. У XVI стагодзьдзі Усьцюг, разьмешчаны на скрыжаваньні сухаземных дарог, якія ідуць на Ўрал і ў Сыбір, з рачнымі, якія вялі ў Эўропу праз Дзьвіну і Белае мора стаўся важным гандлёвым вузлом. У час росквіту заможныя усьцюскія купцы ўзводзілі і ўпрыгожвалі шматлікія цэрквы, будавалі каменныя дамы. Вялікаусьцюскі раён быў утвораны 19 чэрвеня 1924 году адпаведнасьці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 54 616 чалавек. Дзякуючы гэтаму раён зьяўляецца самым населеным у вобласьці.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Вялікаусьцюскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў