Вэй Мо Наінг

бірманскі пісьменьнік, актывіст

Вэй Мо Наінг (па-бірманску: ဝေမိုးနိုင်; нар. 26 верасьня 1995) — м’янманскі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч. Адзін з найбольш актыўных кіраўнікоў пратэстаў супраць хунты[1][2].

Вэй Мо Наінг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 верасьня 1995(1995-09-26) (29 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці палітык

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Публікуецца з 13-гадовага веку. Сябра ПЭН-цэнтру М’янмы.

У 2014—2015 роках — кіраўнік студэнцкага зьвязу Маўнваўскага ўнівэрсытэту(d)[3][4]. Пасьля захопу ўлады хунтай(d) зладзіў у Маўнве (Сакайн(d)) пратэсты[5].

15 красавіка 2021 року ў часе аднаго з маршаў ягоны мапэд зьбіла машына без апазнавальных знакаў. Ён быў зьбіты і выкрадзены невядомымі, пасьля чаго яму выставілі абвінавачваньне ў забойстве, незаконным сходзе(d), гвалтоўным выкраданьні і зьняволеньні(d) з мэтай забойства ды ў падбухторваньні(d)[6][7]. На судзе быў вымушаны абараняцца самастойна: ягоных адвакатаў арыштавалі[8].

12 жніўня 2022 року асуджаны за шматлікія выпадкі «падбухторваньня» да 10 гадоў турмы[9]. 20 кастрычніка атрымаў дадаткова 4 гады за падбухторваньне і парушэньне абмежаваньняў ізаляцыі ад Ковід-19[10]. 5 красавіка 2023 року за «бунты, рабаваньні і падбухторваньні» асуджаны да 20 гадоў турмы дадаткова. 19 траўня за «здраду радзіме» асуджаны яшчэ да 20 гадоў зьняволеньня[11]. 10 траўня 2024 року па абвінавачваньнях у «выкраданьні, забойстве і падбухторваньнях» атрымаў яшчэ 20 гадоў; агулам 74 гады[12].