Вэйкаўсьлііга 2023 году
Вэйкаўсьлііга 2023 году — 93-і розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Фінляндыі, які праходзіў з 5 красавіка па 5 лістапада 2023 году. Чэмпіёнам чацьвёрты раз запар стаў ХІК, які тым самым здабыў свой 33-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
рэдагавацьУ турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх 11 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону (у тым ліку і пераможца пераходных матчаў «Лахці»), а КТП прасунуўся з Юкёнэна, замяніўшы ХІФК.
Рэгулярны сэзон
рэдагавацьТабліца
рэдагавацьМ | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | ХІК Хэльсынкі | 22 | 12 | 8 | 2 | 39 | 19 | +20 | 44 | Чэмпіёнскі раўнд |
2 | КуПС Куопіё | 22 | 13 | 4 | 5 | 34 | 15 | +19 | 43 | |
3 | СІК Сэйняёкі | 22 | 11 | 5 | 6 | 29 | 24 | +5 | 38 | |
4 | ВПС Вааса | 22 | 11 | 3 | 8 | 30 | 23 | +7 | 36 | |
5 | Хонка | 22 | 10 | 5 | 7 | 23 | 17 | +6 | 35 | |
6 | Інтэр Турку | 22 | 10 | 4 | 8 | 33 | 31 | +2 | 34 | |
7 | Оўлу | 22 | 9 | 4 | 9 | 32 | 37 | −5 | 31 | Раўнд на паніжэньне |
8 | Хака | 22 | 5 | 9 | 8 | 27 | 37 | −10 | 24 | |
9 | Лахці | 22 | 5 | 7 | 10 | 21 | 32 | −11 | 22 | |
10 | Ільвэс | 22 | 4 | 8 | 10 | 20 | 27 | −7 | 20 | |
11 | КТП Котка | 22 | 5 | 5 | 12 | 20 | 33 | −13 | 20 | |
12 | Марыегамн | 22 | 3 | 6 | 13 | 21 | 34 | −13 | 15 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Дадатковыя матчы.
Вынікі гульняў
рэдагавацьЧэмпіёнскі раўнд
рэдагавацьТабліца
рэдагавацьМ | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | ХІК Хэльсынкі | 27 | 15 | 8 | 4 | 50 | 26 | +24 | 53 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
2 | КуПС Куопіё | 27 | 16 | 5 | 6 | 41 | 20 | +21 | 53 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў |
3 | ВПС Вааса | 27 | 15 | 4 | 8 | 41 | 26 | +15 | 49 | Фінал плэй-оф за Лігу канфэрэнцыяў |
4 | СІК Сэйняёкі | 27 | 12 | 6 | 9 | 35 | 33 | +2 | 42 | Чвэрцьфінал плэй-оф за Лігу канфэрэнцыяў |
5 | Хонка | 27 | 12 | 5 | 10 | 29 | 27 | +2 | 41 | Чвэрцьфінал плэй-оф за Лігу канфэрэнцыяў і паніжэньне ў Каканэн[a] |
6 | Інтэр Турку | 27 | 10 | 5 | 12 | 35 | 40 | −5 | 35 | Чвэрцьфінал плэй-оф за Лігу канфэрэнцыяў |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Дадатковыя матчы (толькі для вызначэньня чэмпіёна і ўдзельнікаў эўракубкаў).
Заўвагі:
- ^ «Хонка» панізілася ў Каканэн (чацьвёрты дывізіён) па заканчэньні сэзону з-за фінансавых праблемаў.
Вынікі гульняў
рэдагавацьРаўнд на паніжэньне
рэдагавацьМ | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Оўлу | 27 | 11 | 5 | 11 | 41 | 45 | −4 | 38 | Чвэрцьфінал плэй-оф за Лігу канфэрэнцыяў |
2 | Ільвэс | 27 | 8 | 9 | 10 | 35 | 33 | +2 | 33 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў[a] |
3 | Хака | 27 | 7 | 11 | 9 | 35 | 42 | −7 | 32 | |
4 | Лахці | 27 | 7 | 8 | 12 | 26 | 41 | −15 | 29 | |
5 | Марыегамн | 27 | 5 | 7 | 15 | 28 | 40 | −12 | 22 | Пераходныя матчы |
6 | КТП Котка | 27 | 5 | 5 | 17 | 21 | 44 | −23 | 20 | Паніжэньне ў Юкёсьліігу |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Дадатковыя матчы (толькі для вызначэньня ўдзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:
- ^ «Ільвэс» кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Фінляндыі.
Вынікі гульняў
рэдагавацьПлэй-оф за Лігу канфэрэнцыяў
рэдагавацьКлюбы, якія занялі месцы з трэцяга па сёмае, згулялі ў плэй-оф за Лігу канфэрэнцыяў, прычым трэцяя каманда чэмпіёнскага раўнду трапіла адразу ў фінал, а астатнія пачыналі з чвэрцьфіналу. Пераможца здабыў кваліфікацыю ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў.
Чвэрцьфінал | Паўфінал | Фінал | ||||||||||||||
5 | Хонка | 0 | 0 | 0 | ||||||||||||
3 | ВПС Вааса | 1 | 1 | 2 | ||||||||||||
5 | Хонка (п) | 0 (4) | ||||||||||||||
6 | Інтэр Турку | 0 (2) | ||||||||||||||
5 | Хонка | 5 | ||||||||||||||
7 | Оўлу | 0 | ||||||||||||||
4 | СІК Сэйняёкі | 2 (4) | ||||||||||||||
7 | Оўлу (п) | 2 (5) |
Пераходныя матчы
рэдагавацьПа заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Марыегамнам», які заняў пятае месца ў групе на паніжэньне Вэйкаўсьліігі, і «Гністанам», пераможцам плэй-оф за павышэньне Юкёнэна. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Марыегамн» і захаваў месца ў Вэйкаўсьліізе. «Гністан» пазьней таксама атрымаў павышэньне пасьля таго, як «Хонка» зьнялася з Вэйкаўсьліігі.
Першы матч
25 кастрычніка 2023 16:30 |
Гністан | 0:0 | Марыегамн | Мустапэка Арэна, Хэльсынкі Судзьдзя: Анці Мунука |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
Матч у адказ
29 кастрычніка 2023 13:00 |
Марыегамн | 3:0 | Гністан | Віклёф Голдынг Арэна, Марыегамн Судзьдзя: Пэйман Сымані |
---|---|---|---|---|
Алавале, 40’ Гопкат, 72’ Нгамба, 90+1’ |
Справаздача | |||