Вы маеце дзьве каровы
Вы маеце дзьве каровы — тып палітычнага жарту, які апісвае, што адбылося б пры розных палітычных сыстэмах, калі б Вы мелі дзьве каровы.
Прыклады
рэдагаваць- Сацыялізм: Вы маеце дзьве каровы. Улады забіраюць у Вас адну карову й аддаюць яе Вашаму суседу.
- Камунізм: Вы маеце дзьве каровы. Улады забіраюць у Вас абедзьве і аддаюць Вам малако.
- Фашызм: Вы маеце дзьве каровы. Улады забіраюць у Вас абедзьве, забіваюць адну, а другую зноў прадаюць Вам.
- Нацызм: Вы маеце дзьве каровы. Улады забіраюць у Вас абедзьве, а Вас — расстрэльваюць.
- Бюракратыя: Вы маеце дзьве каровы. Улады забіраюць у Вас абедзьве, забіваюць адну, дояць другую, а потым — выліваюць малако.
- Капіталізм: Вы маеце дзьве каровы. Вы прадаеце адну і купляеце быка.
- Фэмінізм: Вы маеце дзьве каровы…
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Rationalwiki — You have two cows (па-ангельску), (Праверана 4 ліпеня 2013)
- About.com — Political Humor: Cows & Politics Explained (па-ангельску), (Праверана 4 ліпеня 2013).
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |