Вышыня трыкутніку
Вышыня́ трыку́тніку — пэрпэндыкуляр, апушчаны зь любой вяршыні трыкутніку на процілеглы бок, або на яго працяг (бок, на які апускаецца пэрпэндыкуляр, у дадзеным выпадку называецца асновай трыкутніку).
У тупакутным трыкутніку дзьве вышыні падаюць на працяг бакоў і ляжаць па-за трыкутнікам, трэцяя — унутры трыкутніку. У востракутным трыкутніку ўсе тры вышыні ляжаць унутры трыкутніку. У прастакутным трыкутніку катэты служаць вышынямі.
Усе тры вышыні заўсёды скрыжоўваюцца ў адным пункце, які называецца артацэнтрам. У тупакутным трыкутніку артацэнтар ляжыць па-за трыкутнікам. У востракутным — усярэдзіне трыкутніку. У прастакутным трыкутніку артацэнтар супадае зь вяршыняй прамога кута.
Гэта — накід артыкула па матэматыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |