Выпраўленчая калёнія №22
«Выпраўленчая калёнія №22» (неафіцыйна Ваўчыныя норы) — выпраўленчая ўстанова ўправы Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі па Берасьцейскай вобласьці, заснаваная ў чэрвені 1993 году на месцы былой вайсковай часткі за 10 км на захад ад станцыі Даманава[1].
«Выпраўленчая калёнія №22» | |
Абрэвіятура | ВК-22 |
---|---|
Дата ўтварэньня | чэрвень 1993 |
Юрыдычны статус | папраўчая ўстанова |
Месцазнаходжаньне | урочышча Ваўчыныя Норы (Івацэвіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь) |
Каардынаты | 52°51′11″ пн. ш. 25°21′43″ у. д. / 52.85306° пн. ш. 25.36194° у. д. |
Начальнік | Андрэй Квашэвіч |
Матчына кампанія | Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС Беларусі |
Колішняя назва | Выпраўленча-працоўная калёнія строгага рэжыму №22 |
У калёніі адбываюць пакараньне асобы, асуджаныя за злачынствы з наркотыкамі[2].
Мінуўшчына
рэдагавацьНазва «Ваўчыныя норы» паходзіць ад назвы вёскі, якая існавала да Другой сусьветнай вайны[3].
Выпраўленча-працоўная калёнія строгага рэжыму №22 зьмяшчальнасьцю 550 чалавек утвораная ў чэрвені 1993 року на месцы колішняй вайсковай часткі. Першыя вязьні прыбылі ў студзені 2000 року[1]. З 2015 року тут утрымліваюць толькі асуджаных па артыкуле №328 Крымінальнага кодэксу (незаконны абарот наркатычных сродкаў)[4][5].
Рэжым
рэдагавацьНа тэрыторыі ўстановы разьмяшчаецца філія дзяржаўнага прадпрыемства па вырабе мэблі, тартак, участкі па вытворчасьці жалезабэтонных вырабаў, кавальскі, сталярны, кравецкі, па разборы каляровых мэталаў[1].
На базе ўстановы рэалізаванае дыстанцыйнае навучаньне з магчымасьцю атрыманьня вышэйшай адукацыі. Дзейнічае прафэсійна-тэхнічная вучэльня.
Дзейнічае мэдыцынская часьць.
Для парушальнікаў дысцыпліны створаныя штрафны ізалятар (ШІЗА) і памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Сяргей Нікановіч, Валяр’ян Шкленнік. (30 красавіка 2015) Воўчыя норы. Новы фармат. Звязда. Праверана 5 сьнежня 2018 г.
- ^ Лубнеўская, Наталля (24 жніўня 2017) Рэпартаж з калоніі, дзе сядзяць асуджаныя за наркотыкі. Звязда. Праверана 5 сьнежня 2018 г.
- ^ Срибненко, Полина (28 чэрвеня 2018) Из «Волчьих нор» — в светлое будущее (рас.). Мир 24. Праверана 5 сьнежня 2018 г.
- ^ Дэкрэт №6 «Аб неадкладных мерах па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў» Афіцыйны інтэрнэт-партал прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Праверана 5 сьнежня 2018 г.
- ^ Грузьдзіловіч, Алег (26 лютага 2015) Канцэнтрацыйныя лягеры для нарказлачынцаў. Карысьць ці шкода? Людзі. Радыё «Свабода». Праверана 5 сьнежня 2018 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |