Выгураўшчына-Траешчына

Выгураўшчына-Траешчына (па-ўкраінску: Вигурівщина-Троєщина, Аўдыё Uk-Вигурівщина—Троєщина.ogg ) — найбуйнейшы раён Кіева на левым беразе Дняпра ў Дзясьнянскім раёне. Колькасьць насельніцтва ў межах масіву ацэньваецца ў палову мільёну жыхароў.

Выгураўшчына-Траешчына. Выгляд з правага берагу Дняпра, бачныя недабудаваныя хмарачосы вышынёй у 35 паверхаў

Назва рэдагаваць

Назву раён атрымаў паводле назвы вёскі, Траешчына. На мапах гораду раён, звычайна, пазначаецца, як «Траешчына-Выгураўшчына», але пра частку «Выгураўшчына» вельмі часта забываюць.

Гісторыя рэдагаваць

У часы Кіеўскай Русі, на гэтых землях былі маёнткі Кіеўскіх князёў, пад назвай «Рай». На дадзены момант, вёска Выгураўшчына, што існавала раней, практычна зьнікла. Ад яе засталося толькі некалькі хат каля Траешчанскага рынку. Ад вёскі Траешчына засталась каля палавіны сяла.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Выгураўшчына-Траешчынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў