Вуліца Якуба Коласа (Кіеў)
вуліца ў Сьвятошынскім раёне Кіеву (Украіна)
Вуліца Якуба Коласа (па-ўкраінску: Вулиця Якуба Коласа) — вуліца ў Сьвятошынскім раёне Кіева. Названая ў 1967 годзе ў гонар клясыка беларускае літаратуры Якуба Коласа. Пралягае ад вуліцы Герояў Космасу да бульвара Жуля Вэрна. Прымыкаюць вуліцы Юры Гната, Акадэміка Кіпрыянава і Дзмітра Чыжэўскага.
Якуба Коласа | |
вуліца Кіева | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
Мікрараён | |
Даўжыня | 1400 м |
Аўтобусныя маршруты | 90 |
Тралейбусныя маршруты | 41 |
Паштовыя індэксы | 03146, 03148 |
Вуліца Кіева Якуба Коласа ў Вікісховішчы |
Пераважны тып забудовы — шматпавярховыя дамы.
Гісторыя
рэдагавацьВуліца была запраектаваная ў сярэдзіне 1960-х гадоў як спалучэньне вуліцаў 17-я новая і 18-я новая. Назву ў гонар Якуба Коласа вуліца атрымала ў 1967 годзе.
Установы
рэдагаваць- Аддзяленьне сувязі № 146 (буд. №8)
- Аддзел ЗАГС Сьвятошынскага раёну (буд. №6)
- Суд Сьвятошынскага раёну (буд. № 27-А)