Восіп Блізьнюк

удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху.

Во́сіп Блізьню́к (12 лістапада 1930, в. Шаматова, Ашмянскі павет (цяпер Смаргонскі раён) — 1 жніўня 1994, Смаргонь) — удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху.

Восіп Блізьнюк
Род дзейнасьці удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху
Дата нараджэньня 12 лістапада 1930
Месца нараджэньня Сьцяг Польшчы в. Шаматова, Ашмянскі павет, Віленскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка
Дата сьмерці 1 жніўня 1994
Месца сьмерці Нацыянальны сьцяг Беларусі Смаргонь

Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Вучыўся ў Смаргонскай школе. У пачатку 1950 году за ўдзел у Мядзельска-смаргонскай антыкамуністычнае падпольльнай арганізацыі школьнікаў арыштаваны. Летам таго ж году асуджаны трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі да 25 гадоў папраўча-працоўных работ. Пасьля сьмерці Сталіна вызвалены і вярнуўся ў родную вёску.

Літаратура

рэдагаваць
  • Чарняўскі М. М. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыі (Менск, 27—28 лютага 1998 г.). Мн., 1998; Антысавецкія рухі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць