Востраў Іёны — стромкія скалы ў Ахоцкім моры, разьмешчаныя ў 250 км на поўнач ад Сахаліна, вышынёй каля 300 м. Востраў незаселены, на ім разьмешчаная толькі аўтаматычная мэтэаралягічная станцыя і пустуючая хатка, невядома кім пабудаваная. Людзі прыбываюць туды раз у год, каб зьмяніць батарэі на станцыі. На выспе разьмешчаны вялізны птушыны базар і логавішча сівучаў на прылеглых да яго абломках скал.

Адносіцца да Хабараўскага краю; з прылеглай тэрыторыяй зьяўляецца помнікам прыроды рэгіянальнага значэньня плошчай 80 тыс. га.