Вольны хор — беларускі культурны рух музыкаў, артыстаў, сьпевакоў з народа, які ўзьнік у жніўні 2020 падчас пратэстаў супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Удзельнікі калектыву праславіліся нечаканым зьяўленьнем у розных грамадзкіх месцах Менску (мэтро, вакзал, бібліятэка, філярмонія, цырк, гандлёвыя цэнтры і г.д.) і выконвалі кампазыцыі, якія сталі найбольш папулярнымі падчас маштабных пратэстаў.

Вольны хор
Гады 2020—дасюль
Краіна
Месца ўтварэньня Менск, Беларусь
Мова беларуская
Старонка на ФБ

Гісторыя

рэдагаваць

25 жніўня Вольны хор зладзіў сваю першую сьпеўную акцыю і загучаў у Гандлёвым цэнтры «Сталіца». Гэты дзень і лічыцца днём народзінаў руху. Потым прайшло шэраг выступаў на прыступках філярмоніі, у гандлёвых цэнтрах, на вакзале, у опэрным тэатры і іншых пляцоўках Менску.

Удзельнікаў хору арыштоўвалі і катавалі, каралі пазбаўленьнем волі і штрафамі, таму рэпэтыцыі праводзяцца ў поўнай змове, а на канцэртах артысты носяць маскі[1]. Удзельнікі харавога калектыву былі змушаныя пакінуць Беларусь празь небясьпеку перасьледу, як і шэраг іншых беларускіх дзеячоў культуры[2].

Са жніўня 2020 па жнівень 2021 Вольны хор зладзіў сотні акцый, дзясяткі дваравых канцэртаў, запісаў альбом, выдаў два зборніка песень, запісаў некалькі кліпаў, зладзіў некалькі он-лайн-канцэртаў і вялікі канцэртны тур па Польшчы і Нямеччыне.

Творчасьць

рэдагаваць
  • 2020 — Годныя песьні
  • 2020 — Калядны
  • 2023 — Песьні вольных людзей

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць