Войска вызваленьня Косава

Войска вызваленьня Косава, ВВК (па-альбанску: Ushtria Clirimtare e Kosoves, UCK — УЧК) — альбанская тэрарыстычная групоўка, якая змагалася за незалежнасьць Косава. Пасьля вайны НАТО супраць Югаславіі арганізацыя была легалізаваная, і яе дзеячы ўвайшлі ў склад мясцовай адміністрацыі.

Асноўнае ўзбраеньне падчас баявых дзеяньняў: АК-47 і гранатамёты РПГ-7.

Косаўскі ахоўны корпус (КАК) — легалізаваўся пасьля ўваходу сілаў НАТО ў Косава ў 1999 годзе.

ВВК было адной зь першых міжнародных тэрарыстычных груповак, заўважаных у сувязях з Аль-Каідай яшчэ ў канцы 1990-х. Заходнія выведслужбы паведамлялі пра тое, што яе баевікі праходзяць падрыхтоўку ў вучэбных лягерах Аль-Каіды[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Войска вызваленьня Косавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў