Викизна́ние (па-беларуску: Віківеды) — праект па стварэньні вялікай, поўнай, сучаснай, бясплатнай, максымальна вольна распаўсюджванай гіпэртэкставай электроннай энцыкляпэдыі на расейскай мове.

Гісторыя

рэдагаваць

Першае дамэннае імя праекту было зарэгістравана 10 лістапада 2002, рухавічок запрацаваў 30 траўня 2003. З 2003 па 2004 год праект Викизнание зваў сябе «Расейскай Вікіпэдыяй» і разьмяшчаўся па адрасе wikipedia.ru. Дамэн быў пасьля вызвалены і тут жа заняты кібэрсквотэрамі

Адна з асноўных мэт праекту — прадстаўляць спэктар магчымых пунктаў гледжаньня на розныя пытаньні, для чаго выкарыстоўваецца прынцып множнасьці пунктаў гледжаньня.

Распрацоўка артыкулаў энцыкляпэдыі вядзецца ў сетцы Інтэрнэт з выкарыстаньнем вікі-тэхналёгіі, дзякуючы якой, любы наведвальнік можа ўносіць зьмены і дадаткі ў зьмест артыкулаў. Аўтарам-заснавальнікам праекту, уладальнікам і вэб-майстрам сайту зьяўляецца Андрэй Вовк.

Для спасылкі на артыкулы «Викизнание» існуе інтэрвікі-прэфікс wznan:.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць