Ветразь (верш)
верш Сяргея Грахоўскага
Ветразь — верш Сяргея Грахоўскага, дзе ня ўжытае ніводнае слова, якое было б сугучнае з словам у расейскай мове[1].
Ветразь (верш) | |
па-беларуску: Ветразь | |
Аўтар: | Сяргей Грахоўскі |
---|---|
Мова арыгіналу: | беларуская |
Верш часам выкарыстоўваецца ў дыскусіях беларусаў з расейцамі пра адрозьненьне беларускай мовы ад расейскай, а таксама ў тэстах на валоданьне беларускай мовай[2][3].
Сюжэт
рэдагавацьУ вершы апісваюцца рамантычныя пачуцьці аўтара пры зьнікненьні на хвалях далёкага ветразю на вечаровай зары. Аўтар глядзіць яму ўсьлед, насаложваецца водарам сьвежага паветра і лічыць зьнічкі на небе.