Верхні Тагіл
Верхні Тагіл (па-расейску: Верхний Тагил) — горад (з 1966) ў Расеі, у Сьвярдлоўскай вобласьці, у складзе гарадзкой акругі «Горад Кіраваград». Насельніцтва 12,4 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1716 годзе, як пасёлак пры будаўніцтве Верхнетагільскага чыгуналіцейнага і жалезаробчага заводу.
Горад разьмешчаны на рацэ Тагіл, вышэй па цячэньні, чым Ніжні Тагіл.
Верхнетагільская ГРЭС, камбінат будаўнічых канструкціыяў.