Верхняя Рыта

рака ў Беларусі

Ве́рхняя Ры́та — рака ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, правы прыток ракі Маларыты (басэйн Віслы). Даўжыня 24,5 км.

Рака
Верхняя Рыта
Агульныя зьвесткі
Выток возера Крымна (Украіна)
Вусьце Маларыта
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 24,5 км

Пачынаецца з возера Крымна (Украіна), у межах Маларыцкага раёну выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйнай сыстэмы «Вір» і крыніца арашэньня. Асноўны сьцёк накіроўваецца ў Маларыту, пры неабходнасьці частку сьцёку накіроўваюць у раку Рыту, якая мае самастойны вадацёк. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 93

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 93