Ватэнштэт (Зальцгітэр)

прадмесьце Зальцгітэру
(Перанакіравана з «Ватэнштэц»)

Ва́тэнштэт (па-нямецку: Watenstedt) — адно з 31 прадмесьцяў места Зальцгітэру ў Ніжняй Саксоніі (Нямеччына). Да 31 сакавіка 1942 уваходзіў у раён Вольфэнбютэль, 1 красавіка 1942 стаў часткай аглямэрацыі Ватэнштэт—Зальцгітэр (23 студзеня 1951 перайменаваны ў Зальцгітэр).

Ватэнштэт
ням. Watenstedt
Герб Ватэнштэту
Дата заснаваньня: 1 красавіка 1942
Краіна: Нямеччына
Горад: Зальцгітэр
Плошча: 10,0 км²
Вышыня: 93 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 440 чал.
шчыльнасьць: 44 чал./км²
Тэлефонны код: 05341
Паштовы індэкс: 38239
Геаграфічныя каардынаты: 52°8′46.3″ пн. ш. 10°24′31.3″ у. д. / 52.146194° пн. ш. 10.408694° у. д. / 52.146194; 10.408694Каардынаты: 52°8′46.3″ пн. ш. 10°24′31.3″ у. д. / 52.146194° пн. ш. 10.408694° у. д. / 52.146194; 10.408694
Ватэнштэт на мапе Нямеччыны
Ватэнштэт
Ватэнштэт
Ватэнштэт
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мінуўшчына рэдагаваць

Першыя пісьмовыя згадкі пра Ватэнштэдэ (ням. Wattenstede) адносяцца да 1186 року. Назва Ватэнштэт зьяўляецца ў 1570 року.

З XV стагодзьдзя — у складзе княства Браўншвайг—Вольфэнбютэль герцагства Браўншвайг—Люнэбург. Пасьля Першай сусьветнай вайны ўключаны ў склад раёну Вольфэнбютэль. 1 красавіка 1942 разам з Зальцгітэрам утварыў новае места Ватэнштэт—Зальцгітэр (цяпер Зальцгітэр).

У 1941—1945 у ваколіцах места дзейнічаў нацысцкі канцэнтрацыйны лягер Зальцгітэр—Ватэнштэт(de). Пасьля Другой сусьветнай вайны тут быў створаны лягер уцекачоў Ватэнштэт—Імэндорф.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Kirstin Casemir. Die Ortsnamen des Landkreises Wolfenbüttel und der Stadt Salzgitter. — Verlag für Regionalgeschichte, 2003. — ISBN 3-89534-483-4
  • Salzgitter — Geschichte und Gegenwart einer deutschen Stadt — 1942—1992 / Wolfgang Benz. — München: Verlag C.H.Beck, 1992. — ISBN 3-406-35573-0

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць