Сьвятая Барбара

хрысьціянская сьвятая мучаніца
(Перанакіравана з «Варвара Іліёпальская»)

Сьвятая Барбара (Варвара) Іліёпальская, Барабара з Нікамідыі (памерла ў 4 сьнежня 306 годзе) — хрысьціянская велікамучаніца. Яна лічыцца заступніцай ад раптоўнай сьмерці, што ў хрысьціянстве лічыцца ў большасьці выпадкаў пакараньнем, як сьмерць без пакаяньня і прычасьця. У каталіцкай царкве ўваходзіць у лік чатырнаццаці сьвятых памочнікаў.

Сьвятая Барбара
Сьвятая Барбара
Сьвяты
Нарадзілася 3 стагодзьдзе
Памерла 4 сьнежня 306, Нікамідыя
Шануецца Каталіцкая царква
Праваслаўная царква
Дзень памяці 4 сьнежня
Дзень памяці ў 2024 г. 17 сьнежня
Патрон добрай сьмерці і цяжкай працы: шахцёраў, матросаў, рыбакоў, салдат, палонных, каменярэзаў
Атрыбуты крыж, пяро паўліна, меч, келіх з гастыёй, вежа
«Велікамучаніца Барбара». Бабіцкая іканапісная школа. Веткаўскі музэй

У праваслаўнай царкве яе дзень згадваецца 17 сьнежня (4 сьнежня па старым стылі), у каталіцкай царкве 4 сьнежня.

У гонар сьвятой Барбары названа мноства геаграфічных пунктаў, напрыклад горад (Санта-Барбара).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Паводле паданьня, Барбара жыла ў ІІІ стагодзьдзі у Нікамідыі (Малая Азія, на тэрыторыі сучаснай Турэччыны) і была выхавана ў паганскай традыцыі. Шмат маладых людзей шукалі рукі прыгажуні Барбары, але яна адхіліла ўсе прапановы. Прычынаю яе нежаданьня выходзіць замуж было тое, што яна належала да групы хрысьцінаў, якія былі вымушаны хаваць сваё веравызнаньне з-за жорсткага перасьледу падчас панаваньня цэзара Максіміну.

Калі гэта стала вядома бацьку Барбары, ён вырашыў зачыніць дзяўчыну ў вежы, і тады яна прызналася яму, што прыняла хрост. Разьюшаны бацька прывёў дачку да намесьніка — заўзятага ворага хрысьціянаў, які аддаў Барбару на катаваньне: яе жорстка бічавалі, прыпальвалі цела агнём паходні, адсеклі грудзі. У вязьніцы яе наведваў анёл, які прыносіў сьвятую Камунію. У выніку яе асудзілі на сьмерць, загадаўшы адсекчы галаву. Уласны бацька трымаў меч, але, як толькі ён выканаў сваю справу, адразу быў забіты маланкай.

 

«Яе білі і раны церлі разьбітымі шкарлупінамі, потым - калі Барбара не хацела здавацца і не адмаўлялася ад веры - яе цела разьдзіралі крукамі, бакі абпальвалі распаленым жалезам, а галаву білі малаткамі. Нарэшце ей і Юльяне, жанчыне, якая адважылася пашкадаваць няшчасную, адрэзалі грудзі і вадзіліі па горадзе на сорам. Абодвух прысудзілі да абезгалоўліваньня, а сьмяротны вырак Барбары выканаў яе бацька»

 

—Апісаньне пакутніцкай сьмерці заступніка ў «Вялікай кнізе сьвятых» , Pinnex Publishing, 2003

.

Рэліквіі

рэдагаваць

У VI стагодзьдзі імпэратар Юстыніян I перанёс мошчы сьв. Барбары ў Канстантынопаль, у 1108 годзе яны былі зьмешчаны ў Кіеў, дзе знаходзяцца і сёньня. У сваю чаргу, у 1202 годзе Вэнэцыя частку мошчаў, перадалі гораду Тарчэла (Вэнэцыянская Рэспубліка), дзе яны знаходзяцца ў касьцёле сьв. Яна Эвангеліста.

Патранат

рэдагаваць

Сьвятую Барбару ўшаноўваюць як заступніцу вязьняў, архітэктараў і будаўнікоў, а таксама як апякунку добрай сьмерці. У яе просяць паратунку ад агню і бураў. Сьв. Барбара спускаецца да людзей, якія маюць страх перад сьмерцю. У ёй ёсьць мужнасьць, каб сесьці ў вязьніцу. Калі яна трапляе туды, усё навокал становіцца сьветлым, цемра ператвараецца ў сьвятло, шэрасьць набывае зялёны колер. Сьв. Барбара зьяўляецца адной з Чатырнаццаці сьвятых памочнікаў, той групы сьвятых, якія з ХIV стагодзьдзя замацаваліся ў народнай пабожнасьці, і іх ушанаваньне хутка распаўсюдзілася па ўсім нямецкамоўным сьвеце. Сёньня мы можам зьвяртацца да сьв. Барбары, каб яна ўтаймавала наш страх перад сьмерцю, наш страх перад непражытым жыцьцём, наш страх апынуцца ў пастцы былога ладу жыцьця.

Выявы на абразах

рэдагаваць

Сьв. Барбару малююць з келіхам, у зялёным сьвятарскім адзеньні. Яна прапаведніца, якая прыносіць сьвятое тым людзям, якія заблыталіся ў сабе. Яна стала выдатным вобразам індывідуалізацыі жанчыны: жанчыны-прапаведніцы, захавальніцы сьвятога агню, заступніцы Сьвятога. Яна захоўвае агонь любові, які не згасае ў холадзе гэтага сьвету. Яна прыносіць людзям Хрыста. Яна прыносіць сьвятло ў людзкую цемру і ежу тым, хто адчувае душэўны голад. Зялёнае адзеньне сымбалічна ўказвае на жыцьцёвую сілу, якая сыходзіць ад яго[1].

Атрыбуты

рэдагаваць

Атрыбуты сьвятой Барбары: анёл з пальмавай галіной, два мячы ля ног, пальмавая галіна, келіх, кніга, леў ля яе ног, меч, манстранцыя, пяро паўліну або страусу, вежа.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сьвятая Барбарасховішча мультымэдыйных матэрыялаў