Варажба
Варажба́ — спроба праз акультную практыку высьветліць якое-небудзь рашэньне ці сытуацыю. У розныя часы для гэтага выкарыстоўваліся розныя спосабы, сярод якіх тлумачэньне знакаў, падзеяў ці прадвесьцяў, меркаваны кантакт са звышнатуральнымі істотамі: духамі, багамі, богападобнымі стварэньнямі ці «воляй сусьвету».
Варажба можа выглядаць як спроба надаць выпадковым зьявам сэнс, які можа тычыцца вырашэньня пэўнай праблемы. Часам пры варажбе карыстаюць карты таро, руны, гарбатнае лісьце, аўтаматычнае пісьмо, празрыстыя кулькі або псыхадэлікі накшталт грыбоў ці ДМТ. Спосабы розныя ў залежнасьці ад культуры і рэгіёну.
У цяперашні час навуковая супольнасьць і скептыкі называюць варажбу забабонамі; экспэрымэнты не давялі, што варажэньне дапамагае прадказваць будучыню лепей.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |