Вантоз
Ванто́з (па-француску: ventôse, паводле лац. ventosus — ветраны) — 6-ы месяц (19/20 лютага — 20/21 сакавіка) францускага рэспубліканскага календару, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.
Як і ўсе месяцы францускага рэспубліканскага календару, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расьліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчае прылады адпаведна.