Вал (фартыфікацыя)
умацаваньне вакол збудаваньня
(Перанакіравана з «Вал (умацаваньне)»)
Вал — драўляна-зямельнае абарончае ўмацаваньне часам з мураванай аблямоўкай паверхні, у выглядзе штучнага ўзвышша.
Вал узводзіўся па абарончым пэрымэтры за ровам у сярэднявечных умацаваньнях (замках, гарадзішчах, гродах) з мэтай дасягненьня вышыннай перавагі для абаронцаў, а ў абарончых умацаваньнях Новага часу (фартэцыя, бастыённы замак) як надзейная абарона ад вагняпальнай зброі.