Валюміна Легум
«Валюміна Легум» (па-лацінску: Volumina Legum) — шматтомны збор законаў, соймавых пастановаў, прывілеяў і іншых заканадаўчых актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Літвы і правабярэжнай Украіны з 1347 да 1793—1795 гг.
Для вывучэньня гісторыі Беларусі значную каштоўнасьць маюць акты, што адносяцца да дзейнасьці органаў дзяржаўнага кіраваньня і ўлады, адлюстроўваюць палітычныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны, як напрыклад прывілей купцам Польшчы і ВКЛ 1424 году, пацьверджаньне падзелу ўладаньняў князёў Радзівілаў, вызначэньне межаў Полацкага, Берасьцейскага і Падляскага ваяводзтваў і інш.
ЛітаратураРэдагаваць
- Галенчанка Г. Я. Валюміна Легум // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Валюміна Легум — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў