Валеры Арэхаў
казаскі хакеіст
Вале́ры Арэ́хаў (па-расейску: Валерий Орехов; нар. 17 ліпеня 1999 году) — казаскі хакеіст, абаронца магнітагорскага клюбу «Мэталюрг» з Кантынэнтальнае хакейнае лігі.
Валеры Арэхаў | ||
---|---|---|
Рост | 186 см[1] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 17 ліпеня 1999[2] (25 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Мэталюрг Магнітагорск | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2017 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьПачаў хакейную кар’еру ў клюбе «Сьнежныя Барсы», спаборнічаючы ў Моладзевай хакейнай лізе. Пасьля быў падцягнуты да складу астанінскага «Барысу», у складзе якога правёў пяць сэзонаў. 23 траўня 2022 году як вольны агент далучыўся да магнітагорскага «Мэталюргу» з Расеі[3]. У сэзоне 2022—2023 гадоў Арэхаў правёў толькі 14 матчаў у складзе каманды, не здабыўшы аніводнага пункту. У выніку 22 сьнежня 2022 году да сканчэньня сэзону быў аддадзены ў арэнду іншаму клубу КХЛ «Адміралу». Вярнуўшыся ў Магнітагорск пачаў атрымліваць больш гульнявога часу.