Валеры Аношка

(Перанакіравана з «Валерый Аношка»)

Валеры Станіслававіч Аношка (нарадзіўся ў 1938 годзе, в. Гайдукова Слабодка, Ігуменскі раён, Менская вобласьць) — географ, глебазнаўца, доктар геаграфічных навук (1990), прафэсар (1991), 2003), чалец-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі (1994), акадэмік Міжнароднай акадэміі экалёгіі (1995), акадэмік Міжнароднай акадэміі навук пэдагагічнай адукацыі (2001).

Загадчык катэдры глебазнаўства і геалёгіі геаграфічнага факультэта БДУ (1980—2004), намесьнік старшыні тапанімічнай камісіі.

Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (1996), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998), ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), граматамі Міністэрства адукацыі Беларусі і іншых ведамстваў. Ляўрэат прэміі імя акадэміка А. Н. Саўчанкі (1999).

Адукацыя

рэдагаваць

Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1963).

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

З 1963 працуе ў БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі інжэнэрам-глебазнаўцам, з 1964 году — у БДУ.

Асноўны кірунак навуковых дасьледаваньняў: глебазнаўства, мэліяратыўная геаграфія, інжынэрная геаграфія, геаграфічнае прагназаваньне, геаэкалёгія.

Адзін з заснавальнікаў новага навуковага кірунку — мэліяратыўна-інжынэрнай геаграфіі; распрацаваў канцэпцыю і склаў мапу тэхнагеннай парушанасьці прыродных комплексаў Беларусі; выявіў заканамернасьці трансфармацыі прыродных комплексаў і асобных кампанэнтаў пад уплывам асушальнай мэліярацыі.

Адзін з ініцыятараў і арганізатараў геалягічнай спэцыяльнасьці на геаграфічным факультэце БДУ.

Бібліяграфія

рэдагаваць

Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфіяў, 6 падручнікаў і 17 вучэбных дапаможнікаў.

  • Микроэлементы в почвах Белоруссии и эффективность микроудобрений. Минск, 1970 (у суаўтарстве).
  • Белорусское Поозерье: анализ эколого-мелиоративного состояния. Минск, 1992 (у суаўтарстве).
  • Мелиоративная география: Учебник для вузов. Минск, 1987; Учебник для вузов России. Москва, 1995 (у суаўтарстве).
  • Геаграфія глебаў з асновамі глебазнаўства. Мінск, 2000 (у суаўтарстве).
  • Инженерная география с основами прогнозирования. Минск, 2002.

Грамадзкая дзейнасьць

рэдагаваць

Зьяўляўся старшынём грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае геаграфічнае таварыства» (19832004)[1].

  1. ^ [1]

Літаратура

рэдагаваць
  • Профессора и доктора наук Белорусского государственного университета. Мн., 2001. С. 14—15.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т.1. Мн., 1996. С. 375.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць