Вайханскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
Вайха́нскі сельсавет[1], Но́вавайха́нскі сельсавет[2] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Пруднікі.
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Гарадоцкага раёну Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці).
Станам на 1 студзеня 1947 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету знаходзіўся ў вёсцы Новыя Вайханы.
8 красавіка 2004 году ў сельсавет былі ўключаны 13 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Прудніцкага сельсавету.[3] Адміністрацыйны цэнтар сельсавету быў перанесены зь вёскі Старыя Вайханы ў вёску Пруднікі.
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 году — 35
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дзяржаўны цэнтар мапаграфа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь
- ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 480
- ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці» (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 480
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 78