Вайна за свой рахунак

«Вайна́ за́ сво́й раху́нак» (па-ўкраінску: Війна за свій рахунок) — кароткамэтражны дакумэнтальны фільм Леаніда Кантэра ды Івана Ясныя пра Нацыянальную ґвардыю Ўкраіны. Фільм — гісторыя стварэньня новае ўкраінскае арміі.

Вайна за свой рахунакPicto infobox cinema.png
Війна за свій рахунок
Жанр дакумэнталістыка
Рэжысэр Леанід Кантэр ды Іван Ясны
Апэратар Леанід Кантэр ды Іван Ясны
Дата выхаду 2014
Працягласьць 33 хв.
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Мова украінская

Пра фільмРэдагаваць

У жніўні 2014 року рэжысэр Леанід Кантэр пайшоў добраахвотнікам у 2-і батальён Нацыянальнае ґвардыі Ўкраіны. Ягоны сябар рэжысэр Іван Ясны пераканаў узяць з сабою камэру й здымаць фільм, што пасля назвалі «Вайна за свой рахунак».

Падзеі стужкі адбываюцца на перадавой і ў ляґеры падрыхтоўкі Нацыянальнае ґвардыі.

Назва фільму зьявілася тады, калі высьветлілася, што дзяржава не дае добраахвотнікам, што ідуць у Нацыянальную ґвардыю, нічога, апроч параднае вопраткі й аўтамата Калашнікава. Увесь рыштунак перад выездам на перадавую жаўнерам даводзілася купляць за ўласны рахунак.

Здымачная ґрупаРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Вонкавыя відэафайлы
    Війна за свій рахунок // Канал Леаніда Кантэра, 29 верасьня 2014
    «За свій рахунок» // Грамадскае Тэлебачаньне, 2 верасьня 2014