Вайката (рака)
Вайката — найдаўжэйшая рака Новай Зэляндыі. Працякае праз цэнтральную частку Паўночнага вострава, пераважна праз рэгіён Вайката. Даўжыня складае 425 кілямэтраў. Бярэ свой пачатак на ўсходніх схілах Руапеху; злучыўшыся з ракой Тангарыра, выцякае ў возера Таўпа, самае вялікае па плошчы новазэляндзкае возера. Перад вытокам у Таўпа ў яго паўночна-ўсходняй частцы, рака ўтварае каскад вадаспадаў — вадаспады Хука, а выцякаючы з Таўпа, бярэ шлях на паўночны захад праз раўніну Вайката. Нясе свае воды ў Тасманава мора, у вусьці ракі, паўднёвей Оклэнда, разьмешчаны Порт Вайката. Ад назвы ракі паходзіць назва рэгіёна Вайката.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВайката (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў