Бітва пад Салатамі (1794)

Бі́тва пад Сала́тамі — бітва, якая адбылася 29 ліпеня 1794 падчас антырасейскага паўстаньня 1794 году.

Бітва пад Салатамі
Дата: 29 ліпеня 1794
Месца: Салаты (цяпер у Летуве)
Вынік: Перамога літоўскіх паўстанцаў
Супернікі
Рэч ПаспалітаяРасея
Камандуючыя
Рамуальд ГедройцСяргей Галіцын
Колькасьць
каля 600 чалавек і 4 гарматы2 500 — 3 000 чалавек і 11 гарматаў
Страты
невядоманевядома

БітваРэдагаваць

Пасьля 4 гадзіны ранку літоўскія паўстанцы натыкнуліся на расейскія войскі, якія пачалі атакаваць. Але паўстанцы сустрэлі праціўніка артылерыйскім агнём, і тыя прыпыніліся. Пасьля амаль 4 гадзін бою высьвятлілася, што перавага на баку паўстанцаў. Генэрал-лейтэнант Рамуальд Гедройц накіраваў сваё войска ў атаку, што прымусіла расейцаў пастроіцца ў карэ. Але князь Гедройц кінуў сваю кавалерыю расейцам у тыл, а на флянгі накіраваў пяхоту пры падтрымцы артылерыі. У выніку варожае карэ было разьбіта, і расейцы пачалі ў паніцы адыходзіць. Паўстанцы атрымалі перамогу й захапілі расейскія гарматы й вялікую колькасьць амуніцыі.

КрыніцыРэдагаваць

  • Andrzej Zahorski, Wypisy źródłowe do historii polskiej sztuki wojennej. Polska sztuka wojenna w okresie powstania kościuszkowskiego, Zeszyt dziesiąty, Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, Warszawa 1960.
  • Bolesław Twardowski: Wojsko Polskie Kościuszki w roku 1794. Poznań: Księgarnia Katolicka, 1894.
  • Mała Encyklopedia Wojskowa, 1967, Wydanie I